Паслуга дазваляе абанентам карыстацца толькі SMS, MMS і мабільным інтэрнэтам у сетках роўмінг-партнёраў. Пры падключэнні SMS-роўмінгу галасавыя выклікі поўнасцю блакіруюцца, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі. Для аднаўлення галасавога сэрвісу паслугу SMS-роўмінг неабходна адключыць.
Падрабязная інфармацыя
- Пры падключэнні паслугі спісваецца разавы ўзнос, уваходныя і выходныя званкі блакіруюцца, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі.
- Абанент не можа прымаць/здзяйсняць званкі, да выкарыстання даступныя толькі SMS, інтэрнэт, MMS:
- Інтэрнэт у роўмінгу даецца аўтаматычна пры наяўнасці паслуг «SMS-роўмінг» і «Мабільны Інтэрнэт» («Інтэрнэт для тарыфнага плана»); пры гэтым уваходны і выходны трафік мабільнага інтэрнэту аплачваецца па роўмінгавых тарыфах.
- Адпраўка і атрыманне MMS даступныя пры падключаных паслугах «SMS-роўмінг» і «MMS»; інтэрнэт-трафік, які выкарыстоўваецца для атрымання/адпраўцы MMS, аплачваецца асобна па роўмінгавых тарыфах.
- SMS у роўмінгу таксама аплачваюцца па роўмінгавых тарыфах. З асаблівасцямі аказання паслугі SMS можна азнаёміцца: https://www.a1.by/be/services/zvonki-i-soobscheniya/sms/p/SMS.
- Пры званку абаненту, у якога падключана паслуга SMS-роўмінг, будзе спрацоўваць аўтаадказчык: «Прабачце, абанент адключыў галасавы сэрвіс. Паспрабуйце адправіць SMS».
- Карыстальнікам паслугі даступна падключэнне роўмінг-пакетаў для інтэрнэту. Больш падрабязна аб пакетах: https://www.a1.by/ be/corporate/mobile-and-fixed-lines/services/mezhdunarodnye-zvonki-roaming/roaming-paket-internet/p/9.11.
- Для карэктнай рэгістрацыі ў роўмінгавай сетцы неабходна перазагрузіць тэлефон на тэрыторыі іншай краіны.
- Для аднаўлення галасавой сувязі паслугу «SMS-роўмінг» неабходна адключыць.
- Уключаны трафік тарыфнага плана і дадатковых пакетаў, прызначаных для выкарыстання на тэрыторыі Беларусі, не расходуецца ў роўмінгу.
- Абмен SMS з аператарамі, якія не з'яўляюцца роўмінгавымі партнёрамі A1, адсутнічае.
- Пры падключэнні паслугі выдаляюцца ўсе віды пераадрасацыі. Пасля адключэння паслугі SMS-роўмінг пераадрасацыю неабходна настройваць нанава.
- Калі ў настройках уключаная сетка 4G, то пры рэгістрацыі смартфона ў сетцы роўмінг-партнёра будзе ініцыявацца інтэрнэт-сесія (тарыфікуецца мінімальны трафік).
- Дадатковую інфармацыю пра паслугу можна атрымаць у раздзеле Дапамога і падтрымка → Бізнесу → Роўмінг https://support.a1.by/biznesu/roaming/.
Паслуга даецца ўсім карпаратыўным кліентам (акрамя абанентаў тарыфных планаў лінеек WEB, Тэлеметрыя).
Як падключыць:
У сувязі з тым, што пасля падключэння паслугі галасавыя выклікі будуць недаступныя, рэкамендуем актываваць паслугу непасрэдна перад выездам за мяжу:
- у мабільнай праграме Мой А1 (Услуги → Доступные → Международные звонки.Роуминг → SMS-роуминг);
- у Асабістым кабінеце (Услуги → Доступные → Международные звонки.Роуминг → SMS-роуминг);
- з дапамогай SMS (у зоне ўпэўненага прыёму сеткі):
- даслаць са свайго тэлефона SMS з ключавым словам ROAM на нумар 411;
- пасля атрымання адказу неабходна даслаць другое SMS з ключавым словам DA на нумар 411;
- на падставе заявы стандартнага ўзору, адпраўленай праз суполку А1 Беларусь у Viber або на адрас электроннай пошты legal@A1.by;
- на падставе заявы стандартнага ўзору ў магазінах А1, у пунктах продажу і абслугоўвання афіцыйных дылераў А1 пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, а таксама:
- пры звароце кіраўніка: дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы кіраўніка;
- пры звароце даверанай асобы: даверанасці на прадстаўленне інтарэсаў юрыдычнай асобы.
Як адключыць:
Для аднаўлення галасавых выклікаў на тэрыторыі Беларусі неабходна адключыць паслугу адным са спосабаў:
- у мабільнай праграме Мой А1 (Услуги → Подключенные → SMS-роуминг);
- у Асабістым кабінеце (Услуги → Доступные → Международные звонки.Роуминг → SMS-роуминг);
- з дапамогай SMS (у зоне ўпэўненага прыёму сеткі): - даслаць SMS з ключавым словам NO ROAM на нумар 411;
- на падставе заявы стандартнага ўзору, адпраўленай праз суполку А1 Беларусь у Viber або на адрас электроннай пошты legal@A1.by;
- на падставе заявы стандартнага ўзору ў магазінах А1, у пунктах продажу і абслугоўвання афіцыйных дылераў А1 пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, а таксама:
- пры звароце кіраўніка: дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы кіраўніка;
- пры звароце даверанай асобы: даверанасці на прадстаўленне інтарэсаў юрыдычнай асобы.
За падключэнне паслугі спісваецца разавы ўзнос.
З падрабязнай інфармацыяй аб роўмінгавых тарыфах за SMS, MMS, інтэрнэт можна азнаёміцца:
- у мабільнай праграме Мой А1 (Еще → Роуминг → Страны → выбрать интересующую страну),
- у Асабістым кабінеце (Роуминг → Страны → выбрать интересующую страну),
- на спецыяльнай старонцы сайта;
- у магазінах А1.