Сістэма менеджменту інфармацыйнай бяспекі (СМІБ) | Дата-цэнтр | Бізнес-рашэння | Бiзнес

Сістэма менеджменту інфармацыйнай бяспекі (СМІБ)

Падрабязная інфармацыя

Спецыялісты А1 падрыхтуюць вашую кампанію да сертыфікацыі ў адпаведнасці з ISO/IEC 27001. Гэта міжнародны стандарт, які сабраў у сабе лепшыя сусветныя практыкі ў галіне кіравання інфармацыйнай бяспекай. Мы прапануем распрацаваць і ўкараніць сістэму менеджменту інфармацыйнай бяспекі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ISO/IEC 27001:2013 (СТБ ISO/IEC 27001-2016) і заканадаўствам у галіне абароны інфармацыі, а таксама рэкамендацыямі СТБ 34.101.41, CIS Critical Security Controls for Effective Cyber Defense, Cloud Security Alliance Cloud Controls Matrix, NIST Special Publications.

Нашыя спецыялісты правядуць GAP-аналіз на адпаведнасць патрабаванням ISO/IEC 27001:2013) і аналіз рызык інфармацыйнай бяспекі, пасля чаго распрацуюць і ўвядуць СМІБ. Таксама пры неабходнасці мы можам падрыхтаваць вас да сертыфікацыі і суправаджаць сертыфікацыйны аўдыт.

Тэрміны выканання работ: ад 4 да 12 месяцаў. Тэрміны залежаць ад галіны прымянення сістэмы і бягучага ўзроўню інфармацыйнай бяспекі.

Перавагі для бізнесу

Засталіся пытанні?

 

Патэлефануйце нам па тэлефоне 150-3