Абсталяванне як сэрвіс (HaaS) | Дата-цэнтр | Бізнес-рашэння | Бiзнес

Абсталяванне як сэрвіс (HaaS)

Падрабязная інфармацыя

Замест куплі апаратнага абсталявання, мы прапануем сваім кліентам асобны фізічны сервер як паслугу на неабходны перыяд часу. Сервер можа размяшчацца як у нашым дата-цэнтры, так і на тэрыторыі кліента. Каманда A1 бярэ на сябе ўсе работы па яго настройцы і абслугоўванні. Нашыя спецыялісты прааналізуюць і падбяруць аптымальную канфігурацыю абсталявання любой складанасці пад неабходную задачу і пажаданні.

Пасля падключэння паслугі вы атрымаеце ўсё неабходнае абсталяванне для размяшчэння на сваіх пляцоўках або ў дата-цэнтры А1. Супрацоўнікі A1 будуць праводзіць маніторынг працаздольнасці абсталявання, ліквідаваць няспраўнасці і замяняць яго пры неабходнасці.

Таксама ў любы момант вы можаце выбраць дадатковыя пазіцыі з пераліку апаратнага забеспячэння, які пастаянна пашыраецца. Нарошчванне вылічальных магутнасцей, пашырэнне сеткавай часткі і замена абсталявання праводзіцца без змены агульнай схемы функцыянавання сэрвісу HaaS

Перавагі для бізнесу

Засталіся пытанні?

 

Патэлефануйце нам па тэлефоне 150-3