Крамы А1 | Пра кампанію

Крамы А1

Кампанія A1 мае рэспубліканскую сетку крам продажу і абслугоўвання. Зараз у Беларусі працуе 81 крама мабільнай і фіксаванай сувязі – у Мінску, Брэсце, Гомелі, Гродна, Віцебску, Магілёве, Баранавічах, Бабруйску, Барысаве, Горках, Жлобіне, Жодзіна, Лідзе, Лунінцы, Мазыры, Маладзечна, Навагрудку, Наваполацку, Оршы, Пінску, Полацку, Рагачове, Рэчыцы, Светлагорску, Слоніме, Слуцку, Салігорску, Смаргоні і Асіповічах.

У крамах A1 Вы можаце:

  • падключыцца да мабільнай сеткі A1 і заключыць дагавор на аказанне паслуг фіксаванага доступу ў інтэрнэт (інтэрнэт і ТБ для дома, комплекс паслуг для офісаў) і атрымаць абсталяванне;
  • набыць сертыфікаваныя на тэрыторыі Беларусі мабільныя тэлефоны вядучых сусветных вытворцаў з гарантыйным тэрмінам абслугоўвання 1 год;
  • аплаціць паслугі мабільнай і фіксаванай сувязі A1;
  • атрымаць кваліфікаваныя кансультацыі па ўсіх пытаннях, звязаных з выкарыстаннем паслуг кампаніі.

Для зручнасці абанентаў большасць цэнтраў A1 працуе з 9:00 да 21:00 без абеду і выхадных.

Каб даведацца, ці ёсць у наяўнасці мадэль тэлефона, планшэта або мадэма, якая вас цікавіць, у тым ці іншым цэнтры продажу і абслугоўвання A1, калі ласка, звярніцеся да "Анлайн-кансультанта". На любой старонцы прыкладання Мой А1 націсніце абразок са знакам пытання - абярыце "Звязацца з кампаніяй" - націсніце кнопку "Анлайн-кансультант".

У роўмінгу па тэлефоне +375 29 6 000 150 (выходны выклік не тарыфікуецца)