Падрабязная інфармацыя
«Доступ да сістэмы апрацоўкі даных тэлеметрыі» – паслуга па наданні доступу да вылічальных рэсурсаў у інфраструктуры A1, якія забяспечваюць аўтаматызаваны збор, улік і кантроль даных аддаленых устройстваў кліента.
- Пастаянны аддалены маніторынг работы інжынернага абсталявання;
- Эканамічная эфектыўнасць, памяншэнне выдаткаў на эксплуатацыю аб’ектаў тэлеметрыі;
- Аператыўнае выяўленне і ліквідацыя аварыйных сітуацый; Мінімізацыя ўплыву чалавечага фактару
Абсталяванне для тэлеметрыі з падтрымкай тэхналогій GPRS/EDGE/UMTS/HSPA/HSPA+ дазваляе перадаваць даныя ў сетцы A1 з тэрміналаў, гандлёвых аўтаматаў, метэастанцый, лічыльнікаў уліку цяпла, вады, святла, датчыкаў аховы аб’ектаў і іншага абсталявання. Інфармацыя аб тых ці іншых паказчыках (напрыклад, цеплаэнергарэсурсах, вільготнасці, тэмпературы і г.д.), аб стане і функцыянаванні аб’ектаў тэлеметрыі па сетках перадачы даных A1 паступае на сервер апрацоўкі даных, размешчаны ў інфраструктуры кампаніі, і адлюстроўваецца ў WEB-інтэрфейсе сістэмы ў зручным выглядзе. А адміністратар сістэмы мае магчымасць кантролю і кіравання абсталяваннем непасрэдна са свайго працоўнага месца.
Паслуга надаецца кліентам кампаніі – юрыдычным асобам на тарыфных планах лінейкі «Тэлеметрыя».
Падключэнне і адключэнне паслугі адбываецца па заяве кліента ў фірменных цэнтрах продажу і абслугоўвання A1.
Падключыцца на тарыфныя планы лінейкі «Тэлеметрыя» юрыдычныя асобы могуць у цэнтрах продажу і абслугоўвання А1, а таксама ў афіцыйных дылераў:
- ТАА «ВІСЕН»
- УП «БелТрансСпадарожнік»
- ААТ «СКБ Камертон»
- Кампанія AutoGPS (ІП Зубік В.П.)
- ТАА «АНТЭЛІС Электронікс».
- ТАА «Армпраектсэрвіс»
- СТАА «НЭКСА-РБ»
- КАП Аператар Спадарожнікавага Маніторынгу (ТАА «Спадарожнікавыя сістэмы»)
- ПГУП «Руптэла»
- Кампанія Wialon Operator (ТАА «НьюАпекс»)
- ТАА «АўтаТэхнаКантроль»
- АТ «АСМП»
- ТАА «АрмПраектСэрвіс»
- ТАА «Адзіная навігацыйная сістэма»
- Група кампаній «SoftMax» (ІП Гайчук М.С.)
- ТАА Група кампаній «Рэсурскантроль»
- ТАА «Аўтаматызацыя 2000»
- ТАА «Навітэч» СП «Тэхнатон» - ЗАТ
- ТАА «ВД АЎТА ІНЖЫНІРЫНГ»
- ТАА «АС Маніторынг»
- ТАА «ПромАўтаКіп»
З парадкам прадастаўлення паслугі «Доступ да сістэмы апрацоўкі дадзеных тэлеметрыі можна» азнаёміцца па спасылцы.
Сферы выкарыстання тэлеметрыі
Транспарт і лагістыка – атрыманне інфармацыі аб месцазнаходжанні транспартнага сродку і іншых даных у рэжыме рэальнага часу.
Бяспека – сігналізацыя, датчыкі руху і асвятлення, сістэмы відэаназірання, паведамленні аб несанкцыянаваных дзеяннях.
ЖКГ – аўтаматызаваная сістэма кантролю ўліку цяпла, электраэнергіі, асвятлення, кіраванне ліфтавым абсталяваннем і г.д.
Прамысловасць – аўтаматычнае кіраванне вытворчымі працэсамі, кантроль працаздольнасці абсталявання.
Фінансавыя – банкаматы, інфакіёскі, POS-тэрміналы.
Рытэйл – М2М-падключэнне гандлёвых аўтаматаў, халадзільных камер, а таксама дыстанцыйнае адсочванне працэсаў пастаўкі тавараў і інш.
Энергетыка – кантроль работы аддаленых і працяглых аб'ектаў, такіх як лініі электраперадач, трубаправоды і інш.
Спажывецкая электроніка – навігатары, аксэсуары для спорту, электронныя кнігі, устройствы для назірання за свойскімі жывёламі.
Тэлемедыцына – аддаленыя кансультацыі, дыстанцыйны маніторынг стану здароўя.
Цэны на тавары i паслугі прыведзеныя ў беларускіх рублях з улікам ПДВ