Падрабязная інфармацыя
Звярніцеся ў любы фірменны цэнтр А1 з наступнымі дакументамі, каб падключыць паслугу:
- Пералік дакументаў для юрыдычных асоб
- Пералік дакументаў для юрыдычных асоб, якія ўжо з’яўляюцца кліентамі «А1»
Для даверанай асобы: паўнамоцтвы на заключэнне дагавора і на атрыманне таварна-матэрыяльных каштоўнасцей могуць быць запісаныя ў адной даверанасці.
Нельга скарыстацца паслугай, калі ў вас няма паўнамоцтваў на атрыманне SIM-карты.
Калі абанент А1 патэлефануе на нумар, перанесены ў новую сетку, ён пачуе запісанае паведамленне "Набраны нумар перанесены ў сетку іншага аператара". У роўмінгу паведамленне прайгравацца не будзе.
Перанесці свой нумар у А1 і атрымаць новую SIМ-карту вы можаце, выбраўшы любы актуальны тарыф А1.
Перанесці нумар можна толькі пры наяўнасці дагавора з першапачатковым аператарам. Мы падключым ваш нумар да сеткі А1 на працягу сутак пры адсутнасці фінансавых прэтэнзій ад папярэдняга аператара.
Перанесены ў сетку А1 нумар абавязкова трэба набіраць у міжнародным фармаце, бо ў сетцы можа існаваць яго двайнік з іншым кодам аператара.
Вы можаце паўторна перанесці нумар у іншую сетку праз 90 дзён пасля апошняга пераносу.
Для падключэння вам трэба выбраць тарыфны план і ўнесці перадаплату
Скасаваць дагавор у сувязі з пераносам нумара можна бясплатна.