Паслуга Доступ да IoT платформы ад А1. Рашэнні для бізнесу

Доступ да IoT платформы

Падрабязная інфармацыя

Паслуга, што дазваляе атрымліваць доступ да IoT платформы, на якой адлюстроўваюцца для прагляду даныя з IoT устройстваў.

Паслуга надаецца як на базе вузкапалоснай сеткі NB-IоT, так і на 2G і 3G. У рамках дадзенай паслугі кліент атрымлівае доступ да воблачнай платформы, размешчанай у ЦАД A1. На платформе кліент можа дадаваць IoT устройствы рознага тыпу, адміністраваць іх, праглядаць даныя з устройстваў, будаваць графікі і выгружаць справаздачы.

  • эканомія выдаткаў за кошт дыстанцыйнага знімання інфармацыі (няма неабходнасці фізічнага доступу да ўстройстваў)
  • адсутнасць неабходнасці наяўнасці серверных магутнасцей для размяшчэння платформы
Паслуга надаецца кліентам кампаніі - юрыдычным асобам.

Пакінуць запыт на падключэнне паслугі можна даслаўшы заяўку ад арганізацыі на адрас электроннай пошты DTG@A1.by

Пры падключэнні паслугі кліенту надаецца доступ да платформы і прысвойваюцца ўнікальныя ідэнтыфікацыйныя даныя, якія выкарыстоўваюцца для далейшага доступу да асабістага кабінета паслугі.

Web-інтэрфейс паслугі адаптаваны для асноўных папулярных браўзераў, пры гэтым сумяшчальнасць і падтрымка ўсіх функцый паслугі гарантуецца ў Google Chrome.

Абаненцкая плата паслугі – 3,78 руб./мес. за адзін дэвайс. Паслугі сувязі аплачваюцца асобна.