Уключаем фарсаж для безлімітаў: абнаўленне ўмоў абслугоўвання на тарыфных планах А1 з безлімітным інтэрнэтам і запуск паслугі «Фарсаж»

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі № 38, якая набывае моц з 23 лютага 2026 г., А1 інфармуе абанентаў пра абнаўленне часткі тарыфаў кампаніі, якія прадугледжваюць безлімітны інтэрнэт. Гэтак, згодна з нормамі пастановы, абанентам тарыфаў з безлімітным інтэрнэтам павінны давацца 30 ГБ інтэрнэт-трафіку без абмежавання хуткасці, далей – безлімітны інтэрнэт на хуткасці да 1 Мбіт/с.
Кампанія А1 цэніць лаяльнасць сваіх кліентаў і прапануе магчымасць працягваць карыстацца інтэрнэтам, не абмяжоўваючы свае магчымасці для камунікацыі, рашэння дзелавых пытанняў і атрымання доступу да лічбавых платформаў.
Каб захаваць станоўчы карыстальніцкі досвед і забяспечыць камфортныя ўмовы абслугоўвання, абанентам тарыфных планаў, на якія распаўсюджваецца пастанова,будзе даступна новая паслуга«Фарсаж». Гэта паслуга дазволіць карыстацца безлімітным інтэрнэтам у рамках тарыфнага плана без абмежаванняў па хуткасці. Для зручнасці карыстальнікаў паслуга будзе аказвацца без спагнання платы ў межах рэкламнай акцыі.
Абаненты са спецыяльнымі ўмовамі на мабільную сувязь у межах тарыфных планаў хатняга інтэрнэту змогуць працягваць карыстацца безлімітным інтэрнэтам без абмежаванняў па хуткасці.
Дадаткова:
З пералікам тарыфных планаў, якія будуць абноўлены, можна азнаёміцца па спасылцы.
У сувязі з усім вышэй пералічаным з 23 лютага 2026 г. будуць унесены змены ў шэраг публічных дакументаў. З іх новай рэдакцыяй можна азнаёміцца па спасылках ніжэй.
- Порядок оказания услуг в рамках актуальных тарифных планов мобильной связи;
- Порядок оказания услуг в рамках архивных тарифных планов;
- Правила предоставления услуг на тарифах с предоплатой;
- Руководство пользователя тарифами c предоплатой;
- Порядок оказания услуг «Турист 2.0», «Драйв Турист»;
- Порядок предоставления дополнительных пакетов интернета абонентам на тарифах с предоплатой;
- Порядок оказания услуг по корпоративным предложениям;
- Порядок предоставления комплексных продуктов Простое решение;
- Порядок предоставления услуг в рамках комплексного продукта МЕГА Прайм;
- Порядок предоставления услуг в рамках предложения «Интернет для дома»;
- Порядок оказания услуги «Мобильный интернет»;
- Порядок предоставления пакетов минут;
- Порядок предоставления трафика;
- Порядок оказания услуг по предложениям «Своё решение».