Нашыя каштоўнасці
Нашыя каштоўнасці: Каманда, Давер, Гнуткасць.
Каманда
Мы працуем разам і выкарыстоўваем усе нашыя агульныя рэсурсы і моцныя бакі, каб апраўдаць чаканні нашых кліентаў. Для нас важна быць адкрытымі, празрыстымі і паслядоўнымі ў тым, што мы гаворым і робім, і мы гаворым з кліентамі, калегамі і партнёрамі адкрыта.
Давер
Давер дазваляе стварыць асяроддзе, дзе ключавое значэнне маюць дапытлівасць, адкрытасць і супрацоўніцтва. Мы адкрытыя і празрыстыя ў тым, што мы гаворым і робім, шчырыя ў паводзінах і дзеяннях.
Гнуткасць
Лічбавы свет не чакае, калі мы зменімся. Мы праактыўна выбіраем напрамкі дзейнасці, а таксама мэты і адчуваем нашую адказнасць. Мы гнуткія і хутка адаптуемся да новых сітуацый.
Дзелавая этыка і адказнасць
Паводзіны супрацоўнікаў Унітарнага прадпрыемства «A1» засноўваюцца на прынцыпах дзелавой этыкі. Важна не толькі ДАСЯГАЦЬ пастаўленых дзелавых мэт, але і тое, ЯКІМ чынам мы гэта робім.
Адказнасць ва Унітарным прадпрыемстве «Вэлком» з'яўляецца адпраўным пунктам для развіцця нашага асноўнага бізнесу самым найлепшым чынам з карысцю для грамадства, нашых кліентаў і супрацоўнікаў.
Мы робім значны ўклад у інфармацыйнае грамадства, а таксама імкнёмся да паважлівага супрацоўніцтва з усімі зацікаўленымі бакамі і нашымі контрагентамі. Мы пастаянна расцём і развіваемся, не забываючы пры гэтым пра эканамічныя, экалагічныя і сацыяльныя аспекты. .
Справавая этыка стаіць вышэй кароткачасовага дзелавога поспеху. У сумніўных выпадках мы хутчэй устрымаемся ад падпісання якога-небудзь пагаднення, чым уступім у адносіны, якія супярэчаць нашым прынцыпам. Захаванне прынцыпаў дзелавой этыкі і адказныя паводзіны з'яўляюцца асноўнымі элементамі нашай карпаратыўнай культуры.
На старонках Кодэкса паводзінаў і Кодэкса паводзінаў подрадчыка можна знайсці асноўныя правілы, якія адлюстроўваюць нашае стаўленне да пытанняў дзелавой этыкі. Кодэкс паводзінаў з'яўляецца важным кіруючым дакументам Унітарнага прадпрыемства «Вэлком». Выкладзеныя ў ім прынцыпы абавязковыя для ўсіх супрацоўнікам.
Кодэкс паводзінаў змяшчае інфармацыю аб:
справядлівых адносінах;
канфідэнцыйнасці;
канфліктах інтарэсаў;
падарунках і асабістых перавагах;
абароне карпаратыўнай маёмасці;
парушэннях Кодэкса паводзінаў;
датрыманні Кодэкса паводзінаў;
прынцыпах інфармавання, уключаючы кантактную інфармацыю.
Чаго мы хочам ...
поспех у бізнесе на сумленнай аснове: 100% празрысты бізнес;
доўгатэрміновае супрацоўніцтва з партнёрамі, якія падзяляюць нашыя асноўныя прынцыпы;
толькі сумленныя і адкрытыя словы ў мэтах прадухілення непаразуменняў і іх выключэння;
актыўнае і рашучае ўмяшанне, калі маюць месца парушэнні;
уважлівых супрацоўнікаў, якія падтрымліваюць тое, у абарону чаго мы выступаем, і якія сумленныя, справядлівыя і гатовыя да празрыстага супрацоўніцтва.
Чаго мы не прымаем ...
спробы прапаноўваць хабар дзелавым партнёрам або работнікам дзяржаўнага сектара;
запрашэння або падарункаў трэцім асобам, якія звязаныя з запрашэннем да ўдзелу ў таргах, атрыманню ўзнагарод або з існуючымі прававымі і адміністрацыйнымі працэдурамі;
маўчання або ігнаравання парушэнняў, якія адбываюцца ў нашым агульным рабочым асяроддзі.
Нашыя кліенты, партнёры па бізнесе, акцыянеры, знешнія крэдыторы, грамадскасць і мы самі, супрацоўнікі, спадзяёмся на захаванне нормаў ва ўсіх відах дзелавых адносін. Іншымі словамі – на сумленныя, справядлівыя, празрыстыя адносіны.