Кіраўніцтва | Пра кампанію

Кіраўніцтва

Гельмут Дуз

Генеральны дырэктар

Нарадзіўся ў г. Клагенфурт (Аўстрыя) у 1971 г. У 1990 г. атрымаў дыплом па спецыяльнасці «Інжынер па тэхнічных сродках сувязі», а ў 1993 г. скончыў Венскі ўніверсітэт у галіне бізнес-адміністравання і праграмавання. У 2002 г. атрымаў другую адукацыю ў Дунайскім універсітэце па праграме MBA для кіраўнікоў.

Сваю прафесійную кар’еру пачаў у 1992 г. у якасці кансультанта па распрацоўцы і ўкараненні праграмнага забеспячэння для кантролінгу. З 1996 г. працуе ў холдынгу A1 Telekom Austria Group на розных кіруючых пасадах у фінансавым сектары. У 2004 г. прызначаны дырэктарам mobilkom austria group services GmbH, а таксама членам выканаўчай рады mobilkom austria group. З 2007 г. Гельмут Дуз паспяхова працуе на пасадзе генеральнага дырэктара беларускага сегмента A1 Telekom Austria Group, атрымліваючы пастаяннае прызнанне як на мясцовым, так і на міжнародным узроўні.

Мікалай Юшкевіч

Першы намеснік генеральнага дырэктара

Нарадзіўся ў пас. Каралёў Стан Мінскага раёна ў 1964 г. Скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут сувязі імя Бонч-Бруевіча па спецыяльнасці «інжынер электрасувязі», служыў у шэрагах ВМФ.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1987 г. на пасадзе электрамеханіка электрасувязі ў Мінскаблтэлекаме. З 1998 г. па 1999 г. працаваў памочнікам міністра сувязі Беларусі. Сваю кар’еру ў кампаніі A1 (СП ТАА «Мабільная лічбавая сувязь») Мікалай пачаў у красавіку 1999г., заняўшы пасаду генеральнага дырэктара. З 2001 па 2005 гг. займаў розныя кіруючыя пасады і пакінуў кампанію ў 2005 годзе з пасады першага намесніка генеральнага дырэктара. З 2006 па 2011 гг. працаваў тэхнічным дырэктарам ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» (БеСТ). У снежні 2012 г. вярнуўся ў кампанію A1 на пасаду першага намесніка генеральнага дырэктара.