Антывызначальнік нумара | Іншыя паслугі | Паслугі | Мабільная і фіксаваная сувязь | Бiзнес

Антывызначальнік нумара

Падрабязная інфармацыя

Антывызначальнік нумара дазваляе пакінуць ананімным свой абаненцкі нумар пры званках іншым абанентам A1.

Пры выходным званку/ відэазванку на нумар абанента A1 нумар абанента з падключанай паслугай «Антывызначальнік нумара» не вызначаецца на дысплэі тэлефона абанента, якога выклікаюць.

Пры адпраўцы SMS ці MMS нумар вызначаецца.

У працэсе карыстання паслугай можна ўключыць часовае вызначэнне нумара:

  • на адзін выклік: *31# (нумар абанента, які выклікаецца) выклік (нумар неабходна ўводзіць у міжнародным ці міжгароднім фармаце +375АВХХХХХХХ, 80АВХХХХХХХ, 810375АВХХХХХХХ, 00375АВХХХХХХХ);
  • на некалькі выклікаў: з дапамогай меню тэлефона (паводле інструкцыі мабільнага тэлефона).

Забарона вызначэння нумара пры тэлефанаванні абанентам іншых сетак, а таксама за межамі Рэспублікі Беларусь не гарантуецца.

Пры здзяйсненні званка на кароткі нумар рэкамендуецца ўключыць вызначэнне нумара праз настройкі тэлефона або пры тэлефанаванні набіраць *31# кароткі нумар.

Пры выкарыстанні паслугі «Чакаю званка» ў атрымальніка ў тэксце SMS будзе ўказаны нумар абанента, які просіць ператэлефанаваць. Пры здзяйсненні званка на нумар абанента, у якога спрацавала паслуга «Прапушчаны званок», SMS яму аб дадзеным званку не паступіць.

Паслуга «Антывызначальнік нумара» надаецца кліентам кампаніі, юрыдычным асобам (акрамя абанентаў тарыфных планаў лінеек WEB і Нон-стоп).

Падключэнне/адключэнне паслугі магчымае адным са спосабаў:

  • USSD *200*2# выклік;
  • Асабісты кабінет;
  • На падставе заявы стандартнага ўзору, адпраўленай праз суполку А1 Беларусь у Viber або на адрас электроннай пошты legal@A1.by;
  • На падставе заявы стандартнага ўзору ў фірменных цэнтрах продажу і абслугоўвання А1, у офісе афіцыйных павераных пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, а таксама:

- пры звароце кіраўніка: дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы кіраўніка;
- пры звароце даверанай асобы: даверанасці на прадстаўленне інтарэсаў юрыдычнай асобы.

Пасля падключэння/ адключэння паслугі неабходна зрабіць адпаведныя настройкі ў меню тэлефона.