HONOR X5 Plus з ёмістым акумулятарам – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

HONOR X5 Plus з ёмістым акумулятарам – ужо ў А1

Прылады

Вераснёўская пара навінак: у магазінах А1 даступны для пакупкі смартфон HONOR X5 Plus 4/64GB. Набыць прыладу можна па даступнай цане як адным плацяжом ўсяго за 399 рублёў, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў – ад 19,54 рубля ў месяц.

 

HONOR X5 Plus мае кампактныя памеры, што робіць яго ідэальным для штодзённага выкарыстання. Пры гэтым смартфон аснашчаны 6,56-цалёвым дысплэем з частатой абнаўлення 90 Гц, акумулятарам вялікай ёмістасці на 5200 мАг і камерай у 50 Мп для фота- і відэавыяў у добрай якасці.

 

Для высокай прадукцыйнасці HONOR X5 Plus абсталяваны 8-ядравым працэсарам MediaTek Helio G36. А для зручнай і хуткай разблакіроўкі датчык адбіткаў пальцаў размешчаны на бакавой паверхні смартфона.

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Афармленне дадзенага тавару ў растэрміноўку даступна толькі ў інтэрнэт-магазіне А1, а афармленне ў крэдыт – у фірмовых магазінах А1. З падрабязнасцямі афармлення пакупкі ў крэдыт можна азнаёміцца на спецыяльнай старонцы.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы