Прылады ў крэдыт у А1 | Фінансавыя паслугі | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Прылады ў крэдыт у А1

Якія перавагі?

  • Гнуткія тэрміны крэдытавання ад 12 да 48 месяцаў.
  • Не трэба чакаць, каб назапасіць патрэбную суму.
  • Можна купіць ноўтбук у крэдыт, нават калі на ваш нумар аформленая растэрміноўка ў А1.
  • Пры неабходнасці можна аформіць крэдыт толькі на частку сродкаў, якой не хапае. Гэтая магчымасць даступна пры афармленні крэдыту ў магазінах А1.

 

Дзе можна купіць прыладу
у крэдыт?

 

Новае ўстройства ў крэдыт можна аформіць ва ўсіх магазінах А1 і інтэрнэт-магазіне.

 

Падрабязная інфармацыя

Крэдыт дае ЗАТ «Альфа-Банк».

У магазінах А1 крэдыт можа аформіць фізічная асоба, якая з'яўляецца карыстальнікам паслуг па дагаворы мабільнай або фіксаванай сувязі ў актыўным статусе. У інтэрнэт-магазіне А1 крэдыт можа аформіць фізічная асоба, якая з'яўляецца карыстальнікам паслуг па дагаворы мабільнай сувязі ў актыўным статусе.

Патрабаванні банка да крэдытаатрымальніка: Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.

  • Узрост Крэдытаатрымальніка на момант падачы дакументаў – ад 18 гадоў і не больш за 69 гадоў на момант пагашэння крэдыту.
  • Наяўнасць бесперапыннага стажу работы (службы) на апошнім (цяперашнім) месцы не менш за 3 месяцы.
  • АБАВЯЗКОВА наяўнасць мабільнага тэлефона, а таксама тэлефона кантактнай асобы для тэрміновай сувязі (мужа/жонкі – пры наяўнасці, у выпадку адсутнасці ўказваецца іншая кантактная асоба).
  • Тэрмін дзеяння дакумента, які сведчыць асобу – Пашпарт, від на жыхарства, ID пашпарт – не менш за 35 каляндарных дзён з дня звяртання па крэдыт.
  • Пашпарт ці ID-карту.
  • Пашпарт ці ВНЖ (для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства).

Даведка аб даходах пры куплі ў крэдыт не патрэбна. Неабходна наяўнасць бесперапыннага стажу работы (службы) на апошнім (цяперашнім) месцы не менш за 3 месяцы.

  • Праз АРІП: Фінансавыя паслугі – Банкі, НКФА – Альфа-Банк – Папаўненне рахунку для пагашэння крэдыту.
  • У мабільным банку «INSYNC.BY».
  • У аддзяленнях ЗАТ «Альфа Банк».

Неабходна звярнуцца ў магазін А1 ці ў аўтарызаваны сэрвісны цэнтр. Пры сабе трэба мець: устройства, гарантыйны талон.

Для вырашэння любых пытанняў па крэдытным дагаворы вам неабходна звярнуцца ў ЗАТ «Альфа-Банк»: https://www.alfabank.by/about/contact-center/.

  • Абсталяванне ў крэдыт не можа набывацца ў рамках праграмы "Трэйд-ін".