
«Мы перакананыя, што для паспяховага развіцця сучаснаму бізнесу неабходна прымаць пад увагу інтарэсы грамадства і асаблівасці навакольнага свету. Таму стратэгія А1 пабудавана на тым, каб з дапамогай тэхналогій і паслуг нашай кампаніі як мага больш людзей маглі адкрываць для сябе новыя магчымасці кожны дзень – весці экалагічны і актыўны лад жыцця, граматна кіраваць сваімі рэсурсамі, абменьвацца ведамі і ідэямі, бачыць і шанаваць унікальнасць любога чалавека. У гэтым нам дапамагае прытрымліванне міжнародных прынцыпаў ESG – экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання, якія спрыяюць не толькі ўстойліваму развіццю бізнесу, але і робяць свет вакол нас лепш.
Кожны праект А1, скіраваны на ахову экалогіі і выкарыстанне энергаэфектыўных рашэнняў, павышэнне лічбавай граматнасці, дапамогу дзецям, дабрачыннасць, развіццё нацыянальнай культуры, інклюзіі і грамадства роўных магчымасцяў, – гэта шанс выказацца аб тым, што важна для нас, і быць пачутымі тымі, хто ўслед за намі задумаецца аб устойлівай будучыні. І ў аснове нашага падыходу стаіць менавіта канцэпцыя ESG – арыентуючыся на адказнае стаўленне да сучаснасці і будучыні, мы ствараем праекты, якімі сапраўды ганарымся».
Гельмут Дуз, генеральны дырэктар А1
Стратэгія і кірункі
Кампанія А1 вядзе сваю дзейнасць у адпаведнасці з сусветнымі прынцыпамі экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG – Environmental. Social. Governance). Такая стратэгія, якая прыйшла на змену традыцыйнаму разуменню карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, дазваляе бізнесу яшчэ больш пашырыць магчымасці для пазітыўнага ўплыву на навакольнае асяроддзе і грамадства, а таксама аптымізаваць унутраныя працэсы.
Гэты падыход вызначае адказнасць, якую А1 у Беларусі, як і ўся A1 Telekom Austria Group, бярэ на сябе, каб шукаць найбольш устойлівыя шляхі развіцця кампаніі, якія таксама дапамогуць клапаціцца аб навакольным асяроддзі і вырашаць важныя сацыяльныя пытанні.
Прыярытэтнымі кірункамі ESG-стратэгіі А1 з'яўляюцца экалагічныя паводзіны, дапамога дзецям, падтрымка інклюзіўных і культурных праектаў.

Экалогія
Экакоміксы А1
Дапамога дзецям
Інклюзіўныя праекты
Лічбавая пісьменнасць
Нацыянальная ідэнтычнасць
Дабрачыннасць
Дапамога ў барацьбе з COVID-19
У сувязі з пандэміяй COVID-19 кампанія А1 робіць усё, каб яе абаненты маглі заставацца на сувязі, выдалена вырашаць працоўныя задачы і кіраваць бізнесам. Але не менш важна, каб яны маглі атрымліваць любую неабходную ім дапамогу – і аказваць яе тым, хто сёння мае ў ёй асаблівую патрэбу.