Што такое eSIM-карта
eSIM-гэта ўбудаваны ў прыладзе чып, які замяняе пластыкавую SIM-карту. На прыладах, якія падтрымліваюць дадзеную тэхналогію, больш не патрабуецца ўсталёўваць фізічную SIM-карту ў слот. Чып праграмуецца спецыяльным профілем eSIM, які змяшчае усе неабходныя дадзеныя для падлучэння да мабільнай сувязі.
Як атрымаць eSIM
- Пераканайцеся, што ваша прылада падтрымлівае eSIM
- Звярніцеся ў краму А1 для атрымання eSIM
- Пераканайцеся, што ваша прылада падключана да сеткі Інтэрнэт (Wi-Fi або перадача дадзеных)
- Завершыце ўстаноўку eSIM на прыладзе
Як замяніць SIM
- Пераканайцеся, што ваша прылада падтрымлівае eSIM.
- Усталюйце дадатак "Мой А1" (даступна для Android і iOS) або звярніцеся ў краму А1.
- Пераканайцеся, што прылада падключана да сеткі Інтэрнэт (Wi-Fi або перадачы дадзеных).
- Завершыце замену SIM-карты на прыладзе.
Як атрымаць eSIM без звароту ў краму А1
- Падключыць новы нумар з eSIM без паходу ў офіс можна ў дадатку «Мой А1»!
Падрабязней па спасылцы.
Як актываваць
- Упэўніцеся, што ваша прылада падключана да сеткі інтэрнэт (Wi-Fi або перадача даных)
- Перайдзіце ў раздзел «Настройкі».
- Выберыце «Сотавая сувязь» або «Мабільныя даныя».
- Выберыце «Дадаць сотавы тарыф».
- З дапамогай мабільнай прылады адскануйце QR-код.
- Пацвердзіце выбар сотавага аператара, націснуўшы «Дадаць сотавы тарыф».
Падрабязная інфармацыя
eSIM - гэта лічбавая віртуальная SIM-карта, якая загружаецца ў прыладу і дазваляе карыстацца мабільнай сувяззю без фізічнай SIM-карты. Для eSIM-карты даступныя тыя ж магчымасці, што і для яе пластыкавага аналага: яе можна заблакаваць у выпадку страты тэлефона, а таксама пераўсталяваць на новую прыладу.
Кошт замены з/на eSIM – 0 руб. для ўдзельнікаў рэкламнай акцыі.
Поўны кошт замены з/на eSIM – 5 руб. 30 кап. Падрабязней аб тарыфах.
eSIM з'яўляецца самастойным модулем і не залежыць ад наяўнасці іншых SIM-карт у смартфоне. Мабільная прылада можа падтрымліваць адначасова як фізічную SIM-карту, так і eSIM. Пры жаданні Вы можаце замяніць дзейную SIM-карту на eSIM. Падрабязная інфармацыя тут.
Падрыхтуйце ваш QR-код для счытвання (на папяровым носьбіце). Упэўніцеся, што ў старога смартфона ёсць падлучэнне да інтэрнэту (WI-FI або перадача даных) і цалкам выдаліце на ім профіль eSIM. Затым прайдзіце працэс актывацыі eSIM на новай прыладзе праз сканаванне раней падрыхтаванага QR-кода. Падрабязней у раздзеле «Як актываваць».
Увага! Для кліентаў, якім eSIM была выдадзена да 13.09.2022г., уладальніку нумара неабходна звярнуцца ў краму А1 для замены старой eSIM на новую eSIM або фізічную SIM.
У выпадку страты QR-кода на папяровым носьбіце Вы можаце прагледзець яго ў сваім профілі ў Асабістым кабінеце (у тым ліку пры замене SIM у дадатку Мой А1 або звярнуцца ў краму А1 з дакументам, які сведчыць асобу).