Аплата па факце | Фінансавыя паслугі | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Аплата па факце

Аплата па факце дазваляе:

  • рабіць званкі нават пры адмоўным балансе;
  • падключаць паслугі (напрыклад, роўмінг) без ўнясення перадаплаты;
  • даручыць банку аплату рахункаў за паслугі сувязі A1 з дапамогай «Аўтаматычнай аплаты»;
  • аплачваць паслугі сувязі адзін раз у месяц;
  • пры жаданні плацяжы можна ўносіць і ў бягучым месяцы; важна, каб да 12-га чысла наступнага месяца сума рахунку была аплачана цалкам (у адпаведнасці з парадкам аплаты па факце).

 

 

  • Першы рахунак пасля пераводу на аплату па факце неабходна аплаціць у наступным месяцы
    У рахунку будуць пазначаныя налічэнні за паслугі сувязі бягучага месяца
  • Рахункі з указаннем выкарыстаных паслуг выстаўляюцца па выніках налічэнняў у кожным наступным месяцы, да 10 чысла
  • Суму да аплаты можна ўдакладняць па USSD *100*5# выклік пасля 6-га чысла кожнага месяца
  • Аплата выстаўленага рахунку – гэта звычайны плацеж за паслугі сувязі A1 на абаненцкі нумар тэлефона

 

Абаненты, падключаныя па тэрміновых дагаворах, і абаненты тарыфных планаў ПРЫВІТАННЕ скарыстацца паслугай не могуць.

Магчымасць аплаты па факце надаецца абанентам – фізічным асобам.

Паслугу можна падключыць адным са спосабаў:

  • USSD-запыт *145# выклік;
  • у галасавым меню 411-1-3.
У выпадку станоўчага адказу кампаніі вы будзеце пераведзеныя на работу па факце і атрымаеце паведамляльнае SMS.

 

Як адключыць:

  • USSD-запыт *145*9# выклік;
  • у галасавым меню 411-1-3.