Дэталізацыя званкоў | Фінансавыя паслугі | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Дэталізацыя званкоў

Выбраць тарыф і падключыць

Дэталізацыя званкоў (тарыфы з перадаплатай)

    Паслуга недаступная на дадзеным тарыфным плане.

    Дэталізацыя штомесяц

      0,00 руб разавы ўзнос
      0,00 руб/мес абаненцкая плата

      Дэталізацыя за бягучы месяц

        1,19 руб разавы ўзнос
        0,00 руб/мес абаненцкая плата

        Дэталізацыя за мінулы перыяд

          1,19 руб разавы ўзнос
          0,00 руб/мес абаненцкая плата

          Паслуга «Дэталізацыя званкоў» дазваляе атрымліваць дэталізаваную інфармацыю аб усіх зробленых званках, адпраўленых SMS ці MMS, выкарыстаным інтэрнэт-трафіку (зазначаецца дата і час здзяйснення выкліку/адпраўкі SMS, MMS, працягласць выкліку або аб'ём інтэрнэт-сесіі, нумар, па якім быў здзейснены выклік/адпраўленае SMS, MMS, яго кошт).

          Дэталізацыя званкоў штомесяц
          Дэталізацыя званкоў высылаецца разам з рэгулярнымі рахункамі штомесяц згодна са спосабам і адрасам дастаўкі рахункаў:

          • па пошце;
          • па e-mail (магчымае атрыманне рахункаў у фармаце PDF альбо PDF+Exсel).

           

          Дэталізацыя званкоў за бягучы месяц надаецца разава з 1 чысла па стане на дзень, які папярэднічае запыту. Напрыклад, калі заказаць дэталізацыю 12 студзеня інфармацыя будзе нададзена за перыяд з 1 па 11 студзеня.

          Дэталізацыя за мінулы перыяд надаецца разава за 1 мес, па сканчэнні якога прайшлі два закрытыя разліковыя перыяды.

          У дэталізацыі званкоў зазначаецца дата і час здзяйснення выкліку/адпраўкі SMS, MMS, працягласць выкліку або аб'ём інтэрнэт-сесіі, нумар, па якім быў здзейснены выклік/адпраўленае SMS, MMS, яго кошт. Выключэнне - роўмінг, калі дадаткова падаецца інфармацыя па ўваходных выкліках.

          Дэталізацыя званкоў штомесяц надаецца ўсім кліентам кампаніі (акрамя тарыфаў з перадаплатай ).
          Дэталізацыя званкоў за бягучы месяц / мінулы перыяд надаецца ўсім кліентам кампаніі.

          Як падключыць / адключыць:

          Атрыманне дэталізацыі штомесяц можна падключыць адным са спосабаў:

          Атрымаць дэталізацыю званкоў за бягучы месяц / за мінулы перыяд можна ў цэнтрах продажу і абслугоўвання кампаніі*.

          Дэталізацыя надаецца на падставе заявы кліента стандартнага ўзору і дакумента, які сведчыць асобу. Паслуга надаецца платна, у выпадку атрымання дэталізацыі за бягучы перыяд або месяц, па сканчэнні якога прайшлі 2 закрытыя перыяды.

          Прагледзець дэталізацыю за бягучы перыяд / 6 папярэдніх месяцаў можна праз Асабісты кабінет без аплаты.

           

          * У выпадку адсутнасці ў населеным пункце цэнтра продажу і абслугоўвання A1 кліенту кампаніі можна з дакументам, які сведчыць асобу, звярнуцца ў офісы афіцыйных павераных Унітарнага прадпрыемства "A1" і аформіць адпаведную заяву.