eSIM | Іншыя паслугі | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

eSIM

Што такое eSIM-карта

eSIM-гэта ўбудаваны ў прыладзе чып, які замяняе пластыкавую SIM-карту. На прыладах, якія падтрымліваюць дадзеную тэхналогію, больш не патрабуецца ўсталёўваць фізічную SIM-карту ў слот. Чып праграмуецца спецыяльным профілем eSIM, які змяшчае усе неабходныя дадзеныя для падлучэння да мабільнай сувязі.

Як падключыць новы нумар з eSIM у краме А1

  1. Пераканайцеся, што ваша прылада падтрымлівае eSIM.
  2. Звярніцеся ў краму А1 для афармлення нумара з eSIM.
  3. Атрымайце папяровы QR-код для ўстаноўкі вашай eSIM.
  4. Пераканайцеся, што ваша прылада падключана да інтэрнэту (Wi-Fi).
  5. Завяршыце ўстаноўкі eSIM на вашай прыладзе.

Як падключыць новы нумар з eSIM у дадатку «Мой А1»

  1. Пераканайцеся, што ваша прылада падтрымлівае eSIM.
  2. Пераканайцеся, што ваша прылада падключана да інтэрнэту (Wi Fi).
  3. Скарыстайцеся дадаткам «Мой А1» для дыстанцыйнага афармлення нумара з eSIM, выконваючы крокі ў дадатку.

   Падрабязней.

 

Як усталяваць eSIM на прыладу

  1. Пераканайцеся, што ваша прылада падключана да інтэрнэту (Wi Fi).
  2. Перайдзіце ў раздзел «Налады».
  3. Абярыце «Сотавая сувязь» або «Мабільныя даныя».
  4. Абярыце «Дадаць тарыф мабільнай сувязі».
  5. З дапамогай мабільнай прылады адсканіруйце QR код.
  6. Пацвердзіце выбар аператара, націснуўшы «Дадаць тарыф мабільнай сувязі».

Як замяніць SIM на eSIM у краме А1

  1. Пераканайцеся, што ваша прылада падтрымлівае eSIM.
  2. Звярніцеся ў краму А1 для замены фізічнай SIM на лічбавую eSIM.
  3. Атрымайце папяровы QR код для ўстаноўкі вашай eSIM.
  4. Пераканайцеся, што ваша прылада падключана да інтэрнэту (Wi Fi).
  5. Завяршыце ўстаноўку eSIM на вашай прыладзе.

Як замяніць SIM на eSIM у дадатку «Мой А1»

  1. Пераканайцеся, што ваша прылада падтрымлівае eSIM.
  2. Пераканайцеся, што ваша фізічная SIM карта ўстаўлена ў прыладу і яна падключана да інтэрнэту (мабільны інтэрнэт спатрэбіцца на этапе ідэнтыфікацыі карыстальніка, затым — Wi Fi).
  3. Скарыстайцеся дадаткам «Мой А1» для замены SIM на eSIM, выконваючы крокі ў дадатку.

Падрабязная інфармацыя

eSIM - гэта лічбавая віртуальная SIM-карта, якая загружаецца ў прыладу і дазваляе карыстацца мабільнай сувяззю без фізічнай SIM-карты. Для eSIM-карты даступныя тыя ж магчымасці, што і для яе пластыкавага аналага: яе можна заблакаваць у выпадку страты тэлефона, а таксама пераўсталяваць на новую прыладу.

Кліентам кампаніі - фізічным і юрыдычным асобам (за выключэннем абанентаў тарыфаў з папярэдняй аплатай).
Кампанія А1 гарантуе працу eSIM з усімі мадэлямі прылад, у якіх рэалізавана дадзеная магчымасць і якія прадстаўлены ў Беларусі афіцыйна.
Мабільныя тэлефоны з eSIM з'яўляюцца альтэрнатывай раней распаўсюджаным мадэлям з дзвюма SIM-картамі. Вы можаце мець некалькі профіляў SIM-карт і перамыкацца паміж імі па меры неабходнасці. Колькасць профіляў залежыць ад мадэлі прылады. Напрыклад, асабістым і працоўнымі нумарамі можна кіраваць з адной прылады, а колькасць такіх нумароў можа даходзіць да 5.
На прыладах Apple можа з’явіцца наступнае паведамленне: «Сотавы тарыф не сертыфікаваны» (выпраўлена вытворцам у новай версіі iOS). Націсніце OK для працягу. Пасля абнаўлення прылады паведамленне з’яўляцца не будзе.

eSIM з'яўляецца самастойным модулем і не залежыць ад наяўнасці іншых SIM-карт у смартфоне. Мабільная прылада можа падтрымліваць адначасова як фізічную SIM-карту, так і eSIM. Пры жаданні Вы можаце замяніць дзейную SIM-карту на eSIM. Падрабязная інфармацыя тут.

Падрыхтуйце ваш QR код для счытвання (ён выдаецца на папяровым носьбіце ў краме А1, а таксама даступны ў дадатку «Мой А1»). Пераканайцеся, што стары смартфон падключаны да інтэрнэту (Wi Fi), выдаліце на ім профіль eSIM. Затым прайдзіце працэс актывацыі eSIM на новай прыладзе праз сканаванне падрыхтаванага QR кода. Падрабязней у раздзеле «Як усталяваць eSIM на прыладу».

 

Увага! Для кліентаў, якім eSIM была выдадзена да 13.09.2022, уладальніку нумара неабходна звярнуцца ў краму А1 для замены старой eSIM на новую eSIM або фізічную SIM.

У такім выпадку неабходна паўторна адсканаваць ваш QR код. Профіль eSIM усталюецца аўтаматычна. Папярэдне пераканайцеся, што прылада падключана да інтэрнэту (Wi Fi).

Праверце, ці ёсць падключэнне да інтэрнэту (Wi Fi) і ці ўстаноўлена на прыладзе апошняя версія аперацыйнай сістэмы. Пры неабходнасці абнавіце сістэму. Адскануйце QR код яшчэ раз.
На сённяшні дзень выкарыстанне eSIM магчыма толькі ў смарт-гадзінах з асобным абаненцкім нумарам. У смарт-гадзінах, якія мяркуюць выкарыстанне аднаго абаненцкага нумара адначасова ў смарт-гадзінах і смартфоне, праца eSIM ад А1 недаступная.

У выпадку страты QR-кода на папяровым носьбіце Вы можаце прагледзець яго ў дадатку Мой А1 або звярнуцца ў краму А1 з дакументам, які сведчыць асобу.

QR-код не можа працаваць адначасова на некалькіх прыладах.