Xiaomi Redmi Note 10 Pro – са зніжкай і ў растэрміноўку ў А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Xiaomi Redmi Note 10 Pro – са зніжкай і ў растэрміноўку ў А1

Апісанне акцыі

У А1 папулярны смартфон Xiaomi Redmi Note 10 Pro 8/128GB са збалансаванымі характарыстыкамі можна набыць са зніжкай да 230 рублёў.

 

Галоўныя вартасці Xiaomi Redmi Note 10 Pro – гэта эфектны дызайн, вялікі 6,67-цалёвы AMOLED-экран з магчымасцю выбару частаты абнаўлення паміж стандартнымі 60 Гц і 120 Гц для больш плаўнага адлюстравання дынамічных сцэн у відэа ці гульнях, магутны працэсар Qualcomm Snapdragon 32G і акумулятар ёмістасцю 5020 мАг з хуткай зарадкай. А квадракамера з асноўным модулем 108 Мп дапаможа атрымаць выдатныя фатаграфіі з высокай дэталізацыяй.

 

Пры куплі аднаразовым плацяжом кошт прылады складзе 899 рублёў, а ў растэрміноўку да 24 месяцаў – усяго ад 49,94 рублi ў месяц.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы