Xiaomi Redmi Note 10 Pro і 11 у А1: забірайце адразу два падарунка для каханых | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Xiaomi Redmi Note 10 Pro і 11 у А1: забірайце адразу два падарунка для каханых

Апісанне акцыі

А1 адкрывае сезон святочных сюрпрызаў. З 6 лютага да 12 сакавіка набыць смартфоны Xiaomi Redmi Note 10 Pro 8/256GB і Xiaomi Redmi Note 11 4/128GB можна на самых выгадных умовах: са скідкай да 270 рублёў і ў растэрміноўку да 24 месяцаў з плацяжом ад 29,12 рубля ў месяц.

 

Дадатковым падарункам для кожнага пакупніка стане промакод на эрганамічныя бесправадныя навушнікі Xiaomi Redmi Buds 3 Lite са зручным сэнсарным кіраваннем усяго за 10 капеек.

 

Xiaomi Redmi Note 10 Pro – гэта ўдалае спалучэнне эфектнага дызайну і тэхнічных магчымасцей: вялікі 6,67-цалёвы экран з частатой абнаўлення 120 Гц, магутны працэсар Qualcomm Snapdragon 732G, акумулятар ёмістасцю 5020 мАг з хуткай зарадкай, а таксама квадракамера з асноўным модулем 108 Мп для выдатных фота з высокай дэталізацыяй.

 

Сучасны Xiaomi Redmi Note 11 мае стыльны і эрганамічны корпус, што дазваляе яму камфортна размяшчацца ў руцэ і яшчэ больш вылучае яго сярод лінейкі брэнда. Квадракамера на 50 Мп у спалучэнні са звышшыракавугольным модулем на 8 Мп адказваюць за высокую якасць фатаграфій і відэа, а франтальная камера на 13 Мп парадуе прыгожымі сэлфі.

 

Які б падарунак вы ні выбралі, галоўнае, што дапамагае выказаць свае пачуцці і быць бліжэй адзін да аднаго, –гэта зносіны. Таму А1 дорыць 500 мінут на званкі ва ўсе сеткі ў дадатак да куплі смартфона. Атрыманымі мінутамі вы зможаце дзяліцца з дарагімі людзьмі праз праграму «Мой А1». З правіламі акцыі можна азнаёміцца па спасылцы.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы