Сустракайце лета ярка – зніжка на POCO M5 да 170 рублёў у А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Сустракайце лета ярка – зніжка на POCO M5 да 170 рублёў у А1

Апісанне акцыі

Захоўвайце максімум яркіх уражанняў ад лета разам з выгаднымі цэнамі ў А1! Толькі па 31 мая ўключна на стылёвы смартфон POCO M5 дзейнічае зніжка да 170 рублёў. Пры гэтым выгадная цана распаўсюджваецца і на растэрміноўку без пераплат да 11 месяцаў.

 

Разыначка брэнда ў цэлым і смартфона POCO M5 у прыватнасці – гэта яго дызайн. Яркія колеры найлепш пасуюць сонечным дням. Тэкстура задняй накрыўкі з цісненнем «пад скуру» не толькі арыгінальна выглядае, але і дорыць прыемныя тактыльныя адчуванні. А блок камер абыграны так, каб прыцягваць увагу і захоўваць зручнасць карыстання прыладай.

 

Смартфон аснашчаны 8-ядзерным працэсарам MediaTek Helio G99. Трайная камера са штучным інтэлектам мае раздзяленне да 50 Мп – гэтага больш чым дастаткова для выдатных фота і відэа. А для працяглай працы прылада атрымала акумулятар ёмістасцю 5000 мАг з падтрымкай хуткай правадной зарадкі 18 Вт.

 

Акцыйная прапанова распаўсюджваецца на тры канфігурацыі: з аператыўнай і ўбудаванай памяццю 4/64GB, 4/128GB і 6/128GB. Купіць прыладу можна як адным плацяжом ад 499 рублёў, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў – усяго ад 23,70 рубля ў месяц.

 

Рыхтуйцеся да незабыўнага лета са зніжкамі ў А1!

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы