Смартфоны, планшэты, навушнікі, смарт-гадзіннік – у А1 стартавалі продажы апошніх навінак Samsung | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Смартфоны, планшэты, навушнікі, смарт-гадзіннік – у А1 стартавалі продажы апошніх навінак Samsung

Апісанне акцыі

У А1 пачаліся продажы адразу некалькіх навінак ад Samsung – флагманскіх мадэляў смартфонаў, планшэтаў, навушнікаў і смарт-гадзіннікаў. Усё для зносін, стрымінгу, фотаздымкі, навучання і працы, а таксама падтрымання здаровага ладу жыцця. Пры гэтым да 31 жніўня, купляючы адзін з новых смартфонаў, можна атрымаць бонусам 20 ГБ інтэрнэт-трафіку або промакод тэрмінам 90 дзён без спагнання аплаты на падпіску «Фільмы і серыялы» паслугі VOKA.

 

Сярод прылад даступных да куплі, – смартфоны Samsung Galaxy Note 20 256 ГБ і Galaxy Note 20 Ultra 256 ГБ, планшэты Samsung Galaxy Tab S7 11 LTE 128 ГБ і Galaxy Tab S7+ 12.4 LTE 128 ГБ, гадзіннікі Samsung Galaxy Watch 3 41 мм і Galaxy Watch 3 45 мм, бесправадныя навушнікі Galaxy Buds Live R180.

 

Смартфоны атрымалі дысплеі Super AMOLED Plus з дыяганаллю 6,7 цалі у Galaxy Note 20 і Dynamic AMOLED 2X з дыяганаллю 6,9 цалі у Galaxy Note 20 Ultra – гэта мадэль яшчэ і стала першай у гісторыі, для якой ужыта ахоўнае шкло Gorilla Glass 7. Абедзве навінкі маюць уражальныя фотамагчымасці: Galaxy Note 20 і Galaxy Note 20 Ultra абсталяваныя трайной камерай – у першай прылады з раздзяленнем асноўнага модуля 64 Мп і двух дадатковых (шырокавугольнага і ўльтрашырокавугольнага) па 12 Мп, а у другога з раздзяленнем асноўнага модуля 108 Мп і двух дадатковых таксама па 12 Мп плюс падтрымка здымкі 8К-відэа і 5-кратнага аптычнага зуму. Прылады працуюць пад кіраваннем магутнага працэсара Exynos 990, здольнага забяспечыць запас магутнасці на некалькі гадоў наперад. Купляючы адзін з новых смартфонаў да 31 жніўня, кліент можа атрымаць бонусам 20 ГБ інтэрнэт-трафіку або промакод тэрмінам 90 дзён без спагнання аплаты на падпіску «Фільмы і серыялы» паслугі VOKA. Промакод будзе высланы абаненту SMS-паведамленнем пасля афармлення куплі. 

 

Новыя планшэты ад Samsung першымі ў свеце атрымалі працэсар Qualcomm Snapdragon 865+. І Samsung Galaxy Tab S7, і Galaxy Tab S7+ працуюць на аперацыйнай сістэме Android 10, падтрымліваюць сцілус S Pen і валодаюць здвоеным асноўным фотамодулем на 13 і 5 Мп, а таксама франтальнай камерай на 8 Мп. Галоўнае адрозненне паміж прыладамі заключаецца ў габарытах і дыяганалі экрана, а таксама ў тыпе матрыцы: у малодшай версіі гэта LTPS-дысплей дыяганаллю 11 цаляў і раздзяленнем 2560 х 1600 пікселяў, у старэйшай – Super AMOLED дыяганаллю 12,4 цалі і раздзяленнем 2800 х 1752 пікселі. Адрозніваюцца яны і ёмістасцю аккумулятара: 8 000 мАг у Galaxy Tab S7 і 10 090 мАг у Galaxy Tab S7+.

 

Гадзіннікі Samsung Galaxy Watch 3 дазваляюць з камфортам кіраваць выклікамі, апавяшчэннямі і музыкай падключанага да іх смартфона, а таксама прапануюць карысныя парады па падтрыманні здаровага ладу жыцця і захоўваюць звесткі пра трэніроўкі і фізічную актыўнасць свайго ўладальніка.

 

Адмысловая адаптыўная сістэма з трох мікрафонаў і датчык касцявой праводнасці ў навушніках Galaxy Buds Live забяспечваюць крыштальна чыстую перадачу голасу падчас размовы па тэлефоне, а актыўнае заглушэнне шуму адсякае да 97% пабочных непажаданых гукаў. Акрамя таго, яны адрозніваюцца незвычайным дызайнам для максімальна камфортнага размяшчэння ў вушной ракавіне.

 

Здзейсніць куплю кожнай з гэтых прылад можна як аднаразовым плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў без пераплат і першапачатковага ўзносу: у такім разе набыць смартфон Samsung Galaxy Note 20 можна ад 120,79 рубля ў месяц, Galaxy Note 20 Ultra – ад 149,95 рубля, планшэт Samsung Galaxy Tab S7 – ад 99,95 рубля, Galaxy Tab S7+ – ад 120,79 рубля, гадзіннікі Samsung Galaxy Watch 3 41 мм і Galaxy Watch 3 45 мм – ад 45,79 рубля і 52,45 рубля, навушнікі Galaxy Buds Live – ад 20,78 рубля.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.  

Прома-прапановы