Абноўленыя смартфоны iPhone – са скідкай да 180 рублёў у А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Абноўленыя смартфоны iPhone – са скідкай да 180 рублёў у А1

Апісанне акцыі

Спецыяльная прапанова ў А1: абноўленыя iPhone сталі яшчэ больш даступнымі для набыцця адзіным плацяжом – са скідкай 150 рублёў. А пры афармленні куплі ў растэрміноўку да 24 месяцаў эканомія дасягае 180 рублёў.

 

Акцыйная прапанова распаўсюджваецца на мадэлі iPhone 8 64GB і iPhone SE 64GB. Усе смартфоны прайшлі спецыяльнае тэсціраванне і маюць гарантыю тэрмінам на адзін год ад Breezy. З цэнамі на ўстройствы можна азнаёміцца ў табліцы ніжэй:

 

Мадэль

Цана адзіным
плацяжом да
акцыі, руб.

Цана адзіным
плацяжом па
акцыі, руб.

Скідка, руб.

Штомесячны
плацеж у
растэрміноўку
24 мес., руб.

iPhone 8 64GB грэйд B*

74959915031,20

iPhone SE 64GB грэйд B

89979910041,62

iPhone SE 64GB грэйд A

99989910047,45

* Яшчэ больш выгадная скідка на дадзеныя мадэлі надаецца ў растэрміноўку на 24 месяцы

 

У працэсе тэсціравання дэвайсу прысвойваецца ацэнка яго стану:

 

- А: Выдатны

 

Устройства ў выдатным стане. Магчымыя адзінкавыя мікрадрапіны на дысплэі і дробныя драпіны на бакавых гранях корпуса. Магчыма замена кампанентаў у мэтах аднаўлення. Камплектуецца MFI-кабелем і фірменнай упакоўкай Breezy. Усе функцыі працуюць. Рэшткавая ёмістасць акумулятара складае 90-100%.

 

- В: Добры

 

Устройства ў добрым стане. Магчымыя дробныя драпіны, пацёртасці. Магчыма замена кампанентаў у мэтах аднаўлення. Камплектуецца MFI кабелем і фірменнай упакоўкай Breezy. 100% пратэсціравана, усе функцыі працуюць. Рэшткавая ёмістасць акумулятара складае 80-100%.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.