HONOR Magic5 Pro – зусім хутка ў А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

HONOR Magic5 Pro – зусім хутка ў А1

Апісанне акцыі

А1 аб'яўляе пра набліжэнне старту продажаў навінкі HONOR Magic5 Pro. Аформіць перадзаказ на смартфон з фантастычнай камерай і экранам можна да 1 чэрвеня ўключна. Пры гэтым у якасці бонуса першыя ўладальнікі атрымаюць промакод на набыццё планшэта HONOR Pad X8 усяго за 10 капеек.

 

HONOR Magic5 Pro аб'яднаў адразу некалькі характарыстык, якія робяць яго бескампрамісным флагманам. Працэсар Snapdragon 8 Gen 2 у спалучэнні з фірменнымі тэхналогіямі аптымізацыі прадукцыйнасці забяспечвае максімальную эфектыўнасць пры працы з любымі дадаткамі. Аб'ём аператыўнай памяці складае 12 ГБ, а ўбудаванай – 512 ГБ.

 

Экран Super Dynamic з пікавай яркасцю 1800 ніт і шчыльнасцю пікселяў 461 ppi гарантуе насычаныя колеры і выразную выяву ў любых умовах. Пры гэтым яркасць і каляровая тэмпература дысплея падстройваюцца не толькі пад агульны ўзровень асветленасці, але і ўлічваюць цыркадныя рытмы чалавека.

 

Прылада атрымала трайную камеру HONOR Falcon з трыма 50-мегапіксельнымі модулямі: шырокавугольным, ультрашырокавугольным з функцыяй макраздымкі і перыскапічным тэлефотааб'ектывам з 3,5-кратным аптычным і 100-кратным лічбавым зумам. Дзякуючы алгарытму мілісекунднай здымкі Falcon Capture і новай тэхналогіі інтэлектуальнага захопу руху максімальна ўдалымі будуць нават выпадковыя кадры.

 

Двайная франтальная камера з раздзяленнем 12 Мп і спецыяльным датчыкам для 3D-распазнання твараў адказвае не толькі за ідэальныя аўтапартрэты, але і за бяспеку даных карыстальніка.

 

Акрамя таго, HONOR выкарыстаў пры стварэнні свайго новага флагмана сістэму незалежных антэн Bluetooth і Wi-Fi. Гэта дапамагае прыбраць узаемныя перашкоды пры адначасовым выкарыстанні абодвух модуляў і тым самым значна павялічвае хуткасць бесправадной перадачы даных.

 

Ёмістасць акумулятара складае 5100 мАг. Прылада падтрымлівае правадную зарадку магутнасцю 66 Вт і бесправадную магутнасцю 50 Вт.

 

Перадзаказ на навінку можна аформіць як у растэрміноўку да 24 месяцаў ад 158,29 рубля ў месяц, так і аднаразовым плацяжом за 3 499 рублёў.

 

Акрамя таго, у А1 ужо зараз можна купіць фірменны чахол для HONOR Magic5 Pro, які стане выдатным дадаткам да новага смартфона.

 

Падарыце сабе найлепшыя ўражанні ад набыцця новага HONOR Magic5 Pro у А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы