Сацыяльная адказнасць кампаніі А1 | Пра кампанію

«Мы перакананыя, што для паспяховага развіцця сучаснаму бізнесу неабходна прымаць пад увагу інтарэсы грамадства і асаблівасці навакольнага свету. Таму стратэгія А1 пабудавана на тым, каб з дапамогай тэхналогій і паслуг нашай кампаніі як мага больш людзей маглі адкрываць для сябе новыя магчымасці кожны дзень – весці экалагічны і актыўны лад жыцця, граматна кіраваць сваімі рэсурсамі, абменьвацца ведамі і ідэямі, бачыць і шанаваць унікальнасць любога чалавека. У гэтым нам дапамагае прытрымліванне міжнародных прынцыпаў ESG – экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання, якія спрыяюць не толькі ўстойліваму развіццю бізнесу, але і робяць свет вакол нас лепш.

 

Кожны праект А1, скіраваны на ахову экалогіі і выкарыстанне энергаэфектыўных рашэнняў, павышэнне лічбавай граматнасці, дапамогу дзецям, дабрачыннасць, развіццё нацыянальнай культуры, інклюзіі і грамадства роўных магчымасцяў, – гэта шанс выказацца аб тым, што важна для нас, і быць пачутымі тымі, хто ўслед за намі задумаецца аб устойлівай будучыні. І ў аснове нашага падыходу стаіць менавіта канцэпцыя ESG – арыентуючыся на адказнае стаўленне да сучаснасці і будучыні, мы ствараем праекты, якімі сапраўды ганарымся».

 

Гельмут Дуз, генеральны дырэктар А1

 

Стратэгія і кірункі

Кампанія А1 вядзе сваю дзейнасць у адпаведнасці з сусветнымі прынцыпамі экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG – Environmental. Social. Governance). Такая стратэгія, якая прыйшла на змену традыцыйнаму разуменню карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, дазваляе бізнесу яшчэ больш пашырыць магчымасці для пазітыўнага ўплыву на навакольнае асяроддзе і грамадства, а таксама аптымізаваць унутраныя працэсы.

 

Гэты падыход вызначае адказнасць, якую А1 у Беларусі, як і ўся A1 Telekom Austria Group, бярэ на сябе, каб шукаць найбольш устойлівыя шляхі развіцця кампаніі, якія таксама дапамогуць клапаціцца аб навакольным асяроддзі і вырашаць важныя сацыяльныя пытанні.

 

Прыярытэтнымі кірункамі ESG-стратэгіі А1 з'яўляюцца экалагічныя паводзіны, дапамога дзецям, падтрымка інклюзіўных і культурных праектаў.

Экалогія

Экакоміксы А1

 

Каб падарыць непатрэбным электронным прыладам другое жыццё, у крамах А1 дзейнічае ўласная сістэма збору малагабарытнага электроннага абсталявання. А для падтрымкі правільнай перапрацоўкі былой ва ўжыванні тэхнікі у 2024 годзе А1 выпусціў прыгодніцкі комікс «Эва і Сева. Загадкавая справа тэхнікі» пра сястру і брата, якія сутыкаюцца з незвычайнымі загадкамі.

 

Дапамога дзецям

Інклюзіўныя праекты

Лічбавая пісьменнасць

Нацыянальная ідэнтычнасць

Дабрачыннасць

 

У кожнага абанента А1 ёсць магчымасць падтрымаць беларускія дабрачынныя арганізацыі , пералічыўшы пэўную суму любым зручным для сябе спосабам: з дапамогай раздзела «Дабро» ў мабільным дадатку A1 banking, праз USSD-запыт або адпраўку SMS на кароткі нумар. Сваю дапамогу можна адрасаваць беларускім медыкам для барацьбы з COVID-19, буйным рэспубліканскім дабрачынным фондам, а таксама рэгіянальным аб'яднанням.

 

Дапамога ў барацьбе з COVID-19

У сувязі з пандэміяй COVID-19 кампанія А1 робіць усё, каб яе абаненты маглі заставацца на сувязі, выдалена вырашаць працоўныя задачы і кіраваць бізнесам. Але не менш важна, каб яны маглі атрымліваць любую неабходную ім дапамогу – і аказваць яе тым, хто сёння мае ў ёй асаблівую патрэбу.