Высокія тэхналогіі — на службе інтарэсаў спажыўца | Навiны | Пра кампанію

Высокія тэхналогіі — на службе інтарэсаў спажыўца

Аб кампаніі

Дзень спажыўца — дата, якая пачынаючы з 2000 года штогод адзначаецца ў Беларусі 15 сакавіка. На працягу ўсяго гэтага часу прынцыпам абароны правоў і інтарэсаў кліентаў няўхільна кіруецца ў сваёй працы і А1.

 

Кампанія вядзе свой бізнес у поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі беларускага заканадаўства — у тым ліку і ў пытаннях абароны правоў спажыўцоў (з поўным тэкстам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў» можна азнаёміцца па спасылцы). Афіцыйны дакумент гарантуе кожнаму такія магчымасці, як атрыманне праўдзівай інфармацыі пра тавары (работы, паслугі) і іх вытворцаў (выканаўцаў, прадаўцоў), свабодны выбар тавараў (работ, паслуг), іх належную якасць і інш.

 

Адным з сучасных інструментаў абслугоўвання кліентаў кампаніі з'яўляецца праграма «Мой А1». З яе дапамогай карыстальнікі могуць вырашаць любыя пытанні, звязаныя з кіраваннем сваім асабовым рахункам і паслугамі як мабільнай, так і фіксаванай сувязі без вочнага звароту да спецыялістаў А1 або званкоў у службу падтрымкі. Карыстальнік парай клікаў можа атрымаць дэталізацыю званкоў, падключыць патрэбныя роўмінгавыя опцыі, дадаць сэрвісы для інтэрнэт-бяспекі, антывірусную абарону і г. д. Зручна і тое, што ў праграме можна праверыць спіс падключаных паслуг, а таксама кіраваць імі.

 

Кампанія ўвесь час працуе над пашырэннем функцыяналу праграмы «Мой А1». Так, многія кліенты ўжо паспелі ацаніць такія яе перавагі, як магчымасць самастойна — без звароту ў магазіны кампаніі або да спецыялістаў кантакт-цэнтра — падключыць новы нумар або перанесці існы ў сетку А1, у адной праграме паглядзець інфармацыю і кіраваць неабходнымі паслугамі па ўсіх сваіх нумарах у аддаленым рэжыме, адсочваць пакупкі, якія былі аформлены ў інтэрнэт-магазіне А1, уключаючы гісторыю раней зробленых замоў і статус актуальных.

 

Кампанія А1 актыўна ўкараняе ў сваю працу высокатэхналагічныя рашэнні і падыходы, каб яе абаненты маглі самастойна выбіраць не толькі патрэбныя паслугі, але і найбольш зручны фармат іх атрымання. Адным з іх стаў віртуальны памочнік Аліна, які дапамагае імгненна атрымліваць патрэбныя звесткі ў рэжыме галасавога або тэкставага паведамлення і эканоміць час. Сярод пытанняў, у вырашэнні якіх абаненты А1 могуць даверыцца Аліне, — кансультацыі па паслугах кампаніі, а таксама плацяжах і налічэннях, рэгістрацыя плацяжоў і гарантыйных лістоў, кіраванне паслугамі і змена тарыфнага плана, аддаленая дыягностыка інтэрнэт-злучэння і многае іншае.

 

Апрача званка па нумары 150, звязацца з Алінай можна праз чат у праграме «Мой А1», у Асабістым кабінеце або на сайце А1. Укараненне новых метадаў абслугоўвання кліентаў дазволіла значна паскорыць вырашэнне самых распаўсюджаных пытанняў, якія паступаюць ад абанентаў.