Пры падтрымцы А1 у сацсетках новы флэшмоб: людзі фатаграфуюцца ў пальчатках і ціснуць руку анлайн | Навiны | Пра кампанію

Пры падтрымцы А1 у сацсетках новы флэшмоб: людзі фатаграфуюцца ў пальчатках і ціснуць руку анлайн

Да Сусветнага дня распаўсюджвання інфармацыі пра праблему аўтызму – 2 красавіка – у сацсетках запусцілі флэшмоб, які дазваляе абменьвацца віртуальнымі поціскамі рукі і трымацца разам. Акцыю #ціснурукуанлайн ініцыяваў сямейны інклюзіў-тэатр «i» пры падтрымцы кампаніі А1. У флэшмобе ўжо ўзялі ўдзел дзясяткі беларусаў. У іх ліку музыканты Лявон Вольскі і VAL, аўтар шматлікіх сацыяльных ініцыятыў для людзей з асаблівымі патрэбамі Аляксандр Аўдзевіч, дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка, спартыўны каментатар Мікалай Хадасевіч і іншыя.

 

У 2020 годзе ўвесь свет пачуў пра сацыяльную ізаляцыю. Шмат хто зазнаў гэты стан, калі добраахвотна ці вымушана на час абмежаваў кола зносін. Насамрэч сацізаляцыя – феномен не новы: больш за 50 мільёнаў чалавек адасобленыя ад грамадства ўсё сваё жыццё. Падставы розныя: парушэнне зроку, апорна-рухальнага апарату, аўтызм... Але галоўная прычына – непрыняцце ў грамадстве «не такіх, як усе». Тым часам кожны чалавек заслугоўвае ўвагі і падтрымкі.

 

Сімвалам падтрымкі А1 і сямейны інклюзіў-тэатр «i» выбралі «віртуальныя поціскі рук». Хэштэг акцыі – #ціснурукуанлайн, візуальны сімвал – рука ў пальчатцы. Атрыбуты флэшмобу падкрэсліваюць: вітацца і падтрымліваць адно аднаго цяпер вельмі важна і трэба — галоўнае, думаць пра бяспеку, як сваю, так і акружаючых. Многія ўдзельнікі выкарыстоўваюць пальчатку сіняга колеру, каб напомніць пра праблему інтэграцыі людзей з аўтызмам у жыццё грамадства (сіні колер традыцыйна сімвалізуе тэму аўтызму).

 

У працяг тэмы, з 2 красавіка 2020 года ў відэасэрвісе VOKA ужо даступны дакументальны фільм «Хто апошні?» рэжысёра Сяргея Ісакава пра чатырох удзельнікаў Сямейнага інклюзіўнага тэатра «i». Жыхар любога пункта зямнога шара можа глядзець фільм бясплатна і без аўтарызацыі па спасылцы.

 

Прэм'ера кіно прайшла ў Мінску ў 2018 годзе. З той пары пры падтрымцы генеральнага партнёра тэатра кампаніі А1 яго неаднаразова паказвалі ў беларускіх рэгіёнах і за мяжой: у Індыі, Англіі, Бразіліі. А цяпер фільм «Хто апошні?» могуць глядзець жыхары ўсяго свету, бясплатна і без аўтарызацыі, на рускай мове і з англійскімі субтытрамі.

 

«Кампанія А1 з'яўляецца генеральным партнёрам Сямейнага інклюзіў-тэатра «i» з моманту яго заснавання, — каментуе начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў. — Мы ўжо падсвечвалі сінім лагатып нашай кампаніі, запальвалі летась вядомую карціну Вінсэнта Ван Гога «Зорная ноч». Пры падтрымцы кампаніі А1 на свет з'явілася шэсць спектакляў Сямейнага інклюзіў-тэатра «і». Мы ўсведамляем, як важна ўдзяляць увагу тэме інклюзіі, сачыць за дзейнасцю тэатра, паказваць гледачам новыя пастаноўкі. Сённяшняя акцыя — напамін усім нам пра тое, наколькі важная любая падтрымка і як проста можам мы даць яе адно аднаму».

 

Віртуальны поціск рукі, прагляд фільма, яго рэпост — самыя простыя спосабы праявіць сваю салідарнасць з людзьмі, якія апынуліся ў няпростай сітуацыі. Яшчэ адна форма падтрымкі – матэрыяльная. Да прыкладу, абаненты А1 могуць пералічыць сродкі ў дапамогу Сямейнаму інклюзіў-тэатру «i» ад 2 рублёў, адправіўшы SMS на нумар 0204 ці USSD-запыт *222*24#. Таксама ўсе жадаючыя могуць пералічыць тэатру ад 3 рублёў праз платформу «Имена».

 

*Даведка:

Сямейны інклюзіў-тэатр «i» створаны на базе тэатральнай студыі Ірыны Пушкаровай пры генеральнай падтрымцы кампаніі А1. У рамках заняткаў студыйцы, уключаючы дзяцей з аўтызмам, навучаюцца харэаграфіі, пластыцы, вакалу, акцёрскай ігры, камунікаванню адно з адным. Сачыць за навінамі інклюзіўнага тэатра «i» можна на сайце і на афіцыйнай старонцы ў facebook.

 

«Хто апошні?» — дакументальны фільм-назіранне на аснове 18-месячнага відэаманіторынгу рэпетыцый Сямейнага інклюзіў-тэатра «i». У фільме паказана, як да непазнавальнасці змяняюцца чатыры галоўныя героі: Кастусь, Міхась, Улада і Максім — усяго за паўтара года заняткаў з кіраўнікамі і іншымі дзецьмі. Паглыбляючыся ў творчасць, дзеці з аўтызмам раскрываюцца, праяўляюць цікавасць да навакольнага свету, ахвотней стасуюцца з аднагодкамі…

 

Прэм'ера фільма «Хто апошні?» прайшла ў Мінску ў 2018 годзе. З той пары дакументальнае кіно неаднаразова паказвалі ў беларускіх рэгіёнах і за мяжой: у Індыі, Англіі, Бразіліі. Дадзены фільм – наглядны дапаможнік па кантактаванні з людзьмі з аўтызмам. Асабліва карысны матэрыял для псіхолагаў, студэнтаў, якія цікавяцца тэмай інклюзіі, педагогаў, работнікаў дзіцячых тэатральных студый, гурткоў, а таксама сем'яў, у якіх растуць дзеці з аўтызмам. Генеральны партнёр фільма «Хто апошні?» і Сямейнага інклюзіў-тэатра «i» — кампанія А1.