Пры падтрымцы А1 у Мінску трэцім разам прайшоў міжнародны форум «Тэатр і аўтызм» | Навiны | Пра кампанію

Пры падтрымцы А1 у Мінску трэцім разам прайшоў міжнародны форум «Тэатр і аўтызм»

Трэці Міжнародны форум «Тэатр і аўтызм. Пытанні і адказы» прайшоў у Мінску 25 кастрычніка. Сваім вопытам паспяховай інтэграцыі ў грамадства дзяцей з аўтызмам пры дапамозе карэктуючага навучання і театратэрапіі падзяліліся эксперты з Беларусі, Азербайджана, Францыі, Ізраіля і Эстоніі. Арганізатарам форуму традыцыйна выступіў Мясцовы дабрачынны фонд «Сямейны інклюзіў-тэатр» пры падтрымцы кампаніі А1.

 

Ужо трэці год запар форум становіцца пляцоўкай для абмену практычным досведам у стварэнні эфектыўнага інклюзіўнага асяроддзя для спецыялістаў карэкцыйных цэнтраў, педагогаў, псіхолагаў, цьютараў і бацькоў. Яго галоўныя задачы – прыцягнуць увагу да неабходнасці карэкціроўкі стану людзей з аўтызмам праз мастацтва, а таксама паказаць магчымыя для іх перспектывы атрымання прафесіі і працаўладкавання.

ВГэтым разам спікерамі выступілі: сузнавальнік і праграмны дырэктар адукацыйнай інклюзіўнай студыі Studio 3/4 Марына Крысаў (Тэль-Авіў), дырэктар рэабілітацыйнага цэнтра Lootus Onnele Ганна Міканен і магістрант факультэта педагагічных навук Талінскага ўніверсітэта па спецыяльнасці спецпедагог-кансультант Вольга Нігроўская (Талін), мастацкі кіраўнік Сямейнага інклюзіў-тэатра «i» Ірына Кісялёва (Мінск), а таксама студэнты, бацькі, педагогі, прадстаўнікі cферы адукацыі і аховы здароўя, грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, якія займаюцца стварэннем і развіццём інклюзіўных практык і тэатратэрапіі.

 

Адным з самых распаўсюджаных і эфектыўных спосабаў далучэння дзяцей і дарослых з асаблівасцямі развіцця да сацыяльных працэсаў апошнім часам становіцца тэатр. Гэта і стала адной з найважнейшых тэмаў для абмеркавання экспертаў. У цэнтры іх увагі таксама аказаўся вопыт інклюзіі ў сямейных і звычайных класах, асаблівасці стварэння інклюзіўнай прасторы і магчымасці альтэрнатыўнай адукацыі ў Беларусі.

«Правядзенне такога форуму – гэта спроба аб'яднаць намаганні ўсіх арганізацый і людзей, якія хочуць і здольныя дапамагаць людзям з аўтызмам. Вельмі важна, што на нашых семінарах заўсёды прысутнічаюць прадстаўнікі рэгіянальных цэнтраў карэкцыйнага навучання, педагогі і цьютара, бацькі, замежныя спецыялісты. Кожны з іх мае ўласны вопыт, якім яны могуць падзяліцца паміж сабой і распаўсюдзіць яго далей. Таму што без інфармацыі пра аўтызм грамадства не будзе гатова бачыць дзяцей і дарослых з такім дыягназам у школах і на працоўных месцах, а педагогі і спецыялісты не будуць праходзіць дадатковае навучанне», – адзначыла мастацкі кіраўнік Сямейнага інклюзіў-тэатра «i» Ірына Кісялёва.

 

Адной з неабходных умоваў з'яўлення і развіцця любых інклюзіўных ініцыятываў ёсць падтрымка з боку бізнэсу. Па традыцыі правядзенне Міжнароднага форуму «Тэатр і аўтызм. Пытанні і адказы» падтрымлівае генеральны партнёр Сямейнага інклюзіў-тэатра «i» кампанія А1.