Аб зменах у пакетных прапановах VOKA | Навiны | Пра кампанію

Аб зменах у пакетных прапановах VOKA

Унітарнае прадпрыемства «А1» інфармуе аб унясенні змен у парадак аказання паслугі VOKA і парадак аказання паслуг у рамках тарыфных планаў з абаненцкай платай. Так, з 27.07.2020 пакеты «ivi» і «Чароўны свет» паслугі VOKA будуць пераведзеныя ў архіў, а таксама выключаны з тарыфных планаў «lemon Y» і «lemon Z» адпаведна. Пры гэтым абанентам лінейкі тарыфных планаў «lemon» стала даступна яшчэ больш забаўляльнага кантэнту: з 01.07.2020 у тарыф «lemon Z» уключана падпіска «Дзецям», а ў «lemon X» і «lemon Y» — падпіска «Фільмы і серыялы».

 

Акрамя таго, з 27.07.2020 пакет «ТБ Базавы» будзе выключаны з тарыфнага плана «lemon X», а з 01.08.2020 пакет «ТБ+» паслугі VOKA будзе закрыты.

 

З абноўленым Парадкам аказання паслуг у рамках тарыфных планаў з абаненцкай платай можна азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы, а абноўленым парадкам аказання паслугі VOKA – па наступнай спасылцы.