Аб змяненні ўмоў аказання некаторых паслуг кампаніі | Навiны | Пра кампанію

Аб змяненні ўмоў аказання некаторых паслуг кампаніі

Кампанія А1 інфармуе аб змяненні ўмоў аказання некаторых паслуг для прыватных абанентаў.

 

З 1 лістапада для абанентаў тарыфных планаў «Сацыяльны», «Пенсійны» і «Перамога» зніжаецца вартасць доступу ў інтэрнэт. Плата за 1 МБ інтэрнэт-трафіка ў рамках гэтых тарыфаў складзе 0,01 рубля з ПДВ – замест 0,1577 рубля для тарыфных планаў «Сацыяльны», «Пенсійны» і 0,0525 рубля для тарыфнага плана «Перамога». Пры гэтым тарыфікацыя на дадзеных тарыфах ажыццяўляецца па 1 Кб.