Аб змене ўмоў абслугоўвання па некаторых тарыфных планах А1 | Навiны | Пра кампанію

Аб змене ўмоў абслугоўвання па некаторых тарыфных планах А1

Прыватным клiентам / Бiзнесу

Кампанія А1 інфармуе аб змене ўмоў абслугоўвання па некаторых тарыфных планах мабільнай, фіксаванай сувязі для фізічных і юрыдычных асоб.

 

З 01.06.2025 ўносяцца змены ў кошт аказання паслуг фіксаванай сувязі для фізічных і юрыдычных асоб, а таксама ў кошт аказання паслуг мабільнай сувязі для кліентаў юрыдычных асоб. Гэтак, з пазначанай даты павялічыцца памер абаненцкай платы для шэрагу дзейных і архіўных тарыфных планаў фіксаванай сувязі. Гэтыя змены дазволяць кампаніі павялічыць прапускную здольнасць вонкавага канала, працягнуць інвеставаць у далейшае пашырэнне пакрыцця сеткі, а таксама забяспечыць укараненне новых тэхналогій і сэрвісаў для прадастаўлення сучасных паслуг сваім кліентам. З новымі ўмовамі аказання паслугі можна азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы. З 01.06.2025 на тарыфных планах мабільнай сувязі для юрыдычных асоб зменіцца кошт: абаненцкіх плат, галасавых выклікаў, інтэрнэт-трафіка, СМС і MMS, і іншых дадатковых паслуг. З новымі ўмовамі аказання паслугі можна азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы.

 

Таксама з 01.06.2025 абслугоўванне абанентаў архіўных тарыфных планаў «Без Ліміту» і «Без Ліміту 2.0» будзе спынена. Да пазначанай даты абаненты гэтага тарыфнага плана могуць самастойна перайсці на любыя актуальныя прапановы кампаніі. Пры гэтым абаненты, якія не змянілі тарыфны план да пазначанай даты самастойна, будуць аўтаматычна пераведзены на актуальны тарыфны план «Драйв Анлім». «Драйв Анлім» – сучасны тарыф, які дае сваім карыстальнікам яшчэ больш магчымасцяў для актыўнага выкарыстання званкоў і інтэрнэту: безліміт інтэрнэт-трафіка і 700 мінут ва ўсе сеткі. Азнаёміцца са зменамі падрабязней можна тут.

 

У сувязі з вышэйпералічаным з 01.06.2025 уносяцца змены ў некаторыя публічныя дакументы. З іх новымі рэдакцыямі можна азнаёміцца па спасылках ніжэй:

Парадак аказання паслуг у рамках тарыфных планаў;

Парадак аказання паслугі «Мабільны Інтэрнэт»;

Парадак прадастаўлення пакетаў хвілін;

Парадак прадастаўлення паслуг «Усім па 25!».