Аб увядзенні магчымасці першапачатковага ўзносу пры афармленні растэрміноўкі ў А1 і ўнясенні змен у некаторыя публічныя дакументы
Прыватным клiентам
Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 інфармуе пра тое, што з 07.10.2025 г. пры куплі тавару ў растэрміноўку ў рознічных магазінах А1 кліентам будзе давацца магчымасць паводле ўласнага меркавання ўнесці першапачатковы ўзнос у любым памеры ў лік агульнага кошту рэалізаванага тавару і/ці аксесуара.
У сувязі з гэтым з 07.10.2025 уносяцца змены ў некаторыя публічныя дакументы. З іх абноўленай рэдакцыяй можна азнаёміцца па спасылках ніжэй:
- Парадак прадастаўлення тавару ў растэрміноўку кліентам-фізічным асобам;
- Парадак прадастаўлення нетэрмінальнага абсталявання ў растэрміноўку;
- Парадак прадастаўлення нетэрмінальнага абсталявання ў растэрміноўку кліентам у рамках дагавора аб аказанні паслуг па сетцы фіксаванай сувязі;
- Парадак прадастаўлення аксесуараў у растэрміноўку кліентам;
- Парадак прадастаўлення тавару ў растэрміноўку на тарыфах з перадаплатай.