Аб падаванні бясплатных падпісак VOKA абанентам | Навiны | Пра кампанію

Аб падаванні бясплатных падпісак VOKA абанентам

Унітарнае прадпрыемства «A1» інфармуе аб ўнясенні змен у Парадак аказання паслуг у рамках тарыфных планаў з абаненцкай платай і Парадак аказання паслугі VOKA. Так, з 01.07.2020 падпіска «Фільмы і серыялы» будзе ўключана на пастаяннай бясплатнай аснове ў тарыфныя планы «Камфорт L», «Камфорт XL», «lemon Y», «lemon X», а падпіска «Дзецям» – у тарыфны план «lemon Z». Пры гэтым абаненцкая плата па тарыфным плане застанецца ранейшай.

 

Акрамя таго, будзе праведзена перайменаванне шэрага падпісак паслугі VOKA, што не цягне змен у правілах аказання паслугі VOKA.

 

З абноўленым Парадкам аказання паслуг у рамках тарыфных планаў з абаненцкай платай можна азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы, а абноўленым парадкам аказання паслугі VOKA – па наступнай спасылцы.