Новы брэнд у А1 – стартаваў продаж ноўтбука MSI Prestige 13 Evo | Навiны | Пра кампанію

Новы брэнд у А1 – стартаваў продаж ноўтбука MSI Prestige 13 Evo

Прылады

А1 абвяшчае пра старт продажаў ноўтбука брэнда MSI: Prestige 13 Evo A13M. Навінку можна набыць адным плацяжом або аплаціць пакупку часткамі без першапачатковага ўзносу.

 

MSI Prestige 13 Evo A13M стане цудоўным выбарам для тых, каму часта даводзіцца карыстацца ноўтбукам па-за офісам. Прылада мае тонкі ультралёгкі корпус і працяглы час аўтаномнай працы, што дазваляе карыстальнікам заставацца прадукцыйнымі ў любым месцы і ў любы час.

 

Навінка аснашчаная 13,3-цалёвым FHD+ экранам і магутным працэсарам 13 пакалення Intel Core i7. А дзякуючы прыкладанню MSI Center можна лёгка аптымізаваць параметры ноўтбука пад разнастайныя сцэнарыі яго выкарыстання.

 

Прыемным дадаткам да пакупкі MSI Prestige 13 Evo A13M стане бесправадная зарадная прылада UGREEN CD221 15W, што ідзе ў камплекце з ноўтбукам.

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.  

Прома-прапановы