Абаненты А1 у роўмінгу змогуць бясплатна званіць на «гарачыя лініі» беларускіх дыппрадстаўніцтваў | Навiны | Пра кампанію

Абаненты А1 у роўмінгу змогуць бясплатна званіць на «гарачыя лініі» беларускіх дыппрадстаўніцтваў

На перыяд дзеяння абмежавальных мер, якія прымаюцца рознымі дзяржавамі з мэтай недапушчэння распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі COVID-19, А1 робіць бясплатнымі званкі на «гарачыя лініі» беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў для абанентаў кампаніі, якія на дадзены момант знаходзяцца ў 56 краінах свету ў роўмінгу.

 

Адпаведнае рашэнне было прынята кіраўніцтвам кампаніі А1 у супрацоўніцтве з МЗС Беларусі і заклікана забяспечыць неабходнай кансультацыйнай дапамогай тых грамадзян Беларусі, якія апынуліся за межамі краіны і маюць складанасці з вяртаннем дадому з-за абмежаванняў на перасячэнне меж, уведзеных рознымі дзяржавамі ў сувязі з пагрозай пандэміі COVID-19.

 

Пры звароце абанентаў А1 (у тым ліку тых, хто знаходзіцца ў роўмінгу) на «гарачыя лініі» дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь у такіх краінах, як Расія, Украіна, Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, Ізраіль, ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Германія і інш. тарыфікацыя выходных выклікаў, пачынаючы з 19 сакавіка, не ажыццяўляецца. Абаненты А1, якія на дадзены момант знаходзяцца за мяжой, будуць праінфармаваныя пра дадзеную кампаніяй магчымасць.

 

З поўным спісам краін, а таксама нумарамі дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь у кожнай з іх, можна азнаёміцца па спасылцы.