Абаненты А1 першымі ў Беларусі змогуць падлучаць да сваіх прыладаў віртуальныя eSIM-карткі | Навiны | Пра кампанію

Абаненты А1 першымі ў Беларусі змогуць падлучаць да сваіх прыладаў віртуальныя eSIM-карткі

Правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг A1 з 12 жніўня 2019 года надаў сваім абанентам магчымасць выкарыстання eSIM – віртуальнай лічбавай SIM-карткі новага пакалення.

 

Лічбавая віртуальная eSIM-картка («е» ад англ. embedded – «убудаваная», «убудоўваемая») уяўляе сабой невялікі чып, убудаваны ў матчыну плату прылады, які дыстанцыйна праграмуецца аператарам сувязі. З eSIM-карткай карыстальніку даступныя тыя ж магчымасці, што і з пластыкавым аналагам: картку можна заблакаваць у выпадку згубы тэлефона, а таксама пераўсталяваць на новую прыладу.

 

Тэхналогія адпавядае стандартам бяспекі міжнароднай асацыяцыі GSMA і падтрымліваецца шэрагам сучасных смартфонаў, планшэтаў, ноўтбукаў, некаторымі «разумнымі» гадзіннікамі, трэкерамі, а таксама прыладамі са свету інтэрнэту рэчаў.

 

У адрозненне ад фізічных SIM-картак, колькасць якіх абмежавана колькасцю слотаў ў смартфоне і не перавышае дзвюх, карыстальнікі eSIM могуць усталяваць на адзін гаджэт да пяці розных eSIM і перамыкацца паміж імі, калі ў гэтым будзе патрэба.

 

З eSIM можна забыць пра цяжкасці, звязаныя з усталяваннем і заменай SIM-картак. Цяпер пры набыцці новага смартфона з падтрымкай eSIM будзе дастаткова актываваць саму прыладу і адсканаваць спецыяльны QR-код аператара. Усяго некалькі клікаў для наладак – і абанент зможа карыстацца паслугамі мабільнай сувязі А1.

 

«Мы першымі ў Беларусі ўкараняем eSIM і робім гэта, у першую чаргу, для зручнасці нашых абанентаў, якія карыстаюцца сучаснымі гаджэтамі і аддаюць перавагу самастойнаму кіраванню сваімі прыладамі анлайн. Пры гэтым мы лічым, што ў будучыні не смартфоны будуць драйверам гэтай тэхналогіі, а інтэрнэт рэчаў. Адна справа – фізічна ўстаўляць SIM-карткі ў дзясяткі, сотні і нават тысячы розных датчыкаў, лічыльнікаў і іншых дата-перадавальных прыладаў, і зусім іншая – дыстанцыйна запраграмаваць іх і кіраваць імі праз адзін асабовы рахунак», – пракаментавала намесніца генеральнага дырэктара па спажывецкім сегменце А1 Ірына Савіна.

 

Важнай умовай выкарыстання eSIM з'яўляецца падтрымка гэтай тэхналогіі абаненцкай прыладай. Кампанія А1 гарантуе працу eSIM з усімі мадэлямі прыладаў, у якіх рэалізавана дадзеная падтрымка і якія прадаюцца ў Беларусі афіцыйна. Сёння гэта смартфоны і планшэты Apple iPhone XS, iPhone XS max, iPhone XR, iPad Pro 11 цаляў, iPad Pro 12,9 цаляў 3-га пакалення, iPad Air 3-га пакалення, iPad mini 5-га пакалення (за выключэннем планшэтаў без модуля мабільнай сувязі). Спіс гэтых прыладаў пашыраецца па меры з'яўлення навінак ад вядучых вытворцаў.

 

Для падлучэння еSIM на дадзеным этапе ўкаранення тэхналогіі абанент мусіць наведаць любы фірмовы цэнтр продажаў і абслугоўвання А1 альбо замовіць eSIM ў інтэрнэт-краме А1 разам са смартфонам або планшэтам, які падтрымлівае новую тэхналогію. Кошт і парадак атрымання лічбавых і звычайных фізічных SIM не адрозніваюцца, таму цяпер абанент можа сам выбраць тып карткі пры падлучэнні.