А1 паведамляе пра пачашчэнне выпадкаў махлярства | Навiны | Пра кампанію

А1 паведамляе пра пачашчэнне выпадкаў махлярства

Аб кампаніі

Унітарнае прадпрыемства «А1» інфармуе сваіх кліентаў пра фіксацыю росту спроб махлярства ад імя кампаніі. Гэтак, зламыснікі, выдаючы сябе за прадстаўнікоў кампаніі А1, здзяйсняюць тэлефонныя званкі з намерам ініцыяваць працэдуры дыстанцыйнага перазаключэння дагавору і незаконнага збору персанальных даных кліентаў. Атрыманыя звесткі пра кліента махляры выкарыстоўваюць для аўтэнтыфікацыі ў інфармацыйныя сістэмы фінансавых арганізацый і дзяржаўных органаў праз міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі.

 

Калі вы атрымалі званок з незнаёмага нумара нібыта ад імя службы падтрымкі А1 з мэтай перазаключыць дзейны дагавор з кампаніяй дыстанцыйна, рэкамендуем праігнараваць выклік і не ператэлефаноўваць на нумар. Будзьце пільнымі самі, а таксама акцэнтуйце ўвагу вашых родных, блізкіх, знаёмых на тым, што форма ўзаемаадносін А1 з кліентамі не прадугледжвае «прадаўжэнне тэрміну дзеяння SIM-карткі або дагавору», а таксама заключэння якіх-небудзь дагаворных адносін дыстанцыйна.

 

Афіцыйны выходнымі нумарамі кампаніі А1 з’яўляюцца:

  • Нумары 150 і +‪‪3752960001‬‬50 – пры правядзенні абзвону (у адказ на зварот кліента, а таксама з прапановамі паслуг кампаніі, у тым ліку пры аўтаматычным абзвоне) праз мабільную сувязь;‬‬‬‬‬‬
  • СМС і паведамленні ў Viber ад альфанумерычнага нумара А1 (А1, A1 banking, Voka, 150) – пры SMS-рассылцы;
  • Нумары 411хх (41101, 41141 і г. д.) – пры правядзенні інтэрактыўных СМС-кампаній.

 

Падрабязней азнаёміцца з усімі кантактамі кампаніі можна на сайце А1 у адпаведным раздзеле.

 

Уваходныя выклікі таксама часцяком здараюцца і праз мэсэнджары. Яны могуць быць візуальна падобныя да звычайных званкоў з гарадскога або мабільнага нумара, таму варта быць асабліва пільнымі і звяртаць увагу на нумары, а таксама на тое, праз які канал ажыццяўляецца званок. Як правіла, зламыснікі спрабуюць атрымаць канфідэнцыйную інфармацыю, а таксама падштурхоўваюць ахвяр да розных дзеянняў з рахункамі. Таксама яны могуць паспрабаваць атрымаць доступ да Асабістага кабінета карыстальніка альбо спаслацца на тое, што нумар абанента заблакаваны і яму трэба правесці шэраг дзеянняў для яго аднаўлення. Ніжэй пералічаныя рэкамендацыі, якіх варта прытрымлівацца, каб абараніць сябе ад тэлефонных махляроў.

 

  • Нават калі размова вам здаецца рэалістычнай, не паведамляйце суразмоўцу канфідэнцыйную інфармацыю: ідэнтыфікацыйны нумар пашпарта, нумар карткі, CVV і СМС-код, нумар дагавора і іншую асабістую інфармацыю;
  • Калі вас будуць прасіць перазваніць на прадыктаваны нумар, праігнаруйце гэтую прапанову;
  • Калі вы хочаце пераканацца ў надзейнасці свайго суразмоўцы, даведайцеся яго імя, пасля ператэлефануйце па афіцыйным нумары арганізацыі з просьбай злучыць вас з дадзеным супрацоўнікам;
  • Калі вам будуць рэкамендаваць усталяваць на тэлефон якія-небудзь староннія праграмы, праігнаруйце гэтую прапанову;
  • Калі суразмоўцу ўдалося атрымаць рэквізіты карткі і іншыя асабістыя даныя, у выніку чаго адбыўся крадзеж грашовых сродкаў і іншыя неправамерныя дзеянні, неадкладна звяртайцеся ў праваахоўныя органы.

 

Калі вы сутыкнуліся з атакай махляроў, неадкладна паведаміце пра гэта ў праваахоўныя органы па нумары 102.

 

З мэтай прадухілення выпадкаў махлярства рэкамендуем азнаёміцца з яго відамі, чаму прысвечаны асобны раздзел на сайце кампаніі А1.

 

Будзьце пільныя і асцярожныя!