250 тысяч гледачоў і 37 канцэртаў за пяць гадоў: завершыўся пяцігадовы сезон «Класікі ля Ратушы з A1» | Навiны | Пра кампанію

250 тысяч гледачоў і 37 канцэртаў за пяць гадоў: завершыўся пяцігадовы сезон «Класікі ля Ратушы з A1»

31 жніўня пяты сезон «Класікі ля Ратушы з A1» скончыўся ў Мінску канцэртам Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь. З нагоды фестывальнага юбілею ўспамінаем, чым запомніліся мінулыя пяць гадоў і як традыцыя правядзення музычных вечароў разышлася па ўсёй краіне.

 

 
 
 
 
 

 

Гэтым летам адбыліся дзесяць канцэртаў. Магчымасць паслухаць класіку пад адкрытым небам упершыню з'явілася ў жыхароў і гасцей Брэста, Гомеля і Гродна – там найлепшыя творы Штрауса-бацькі і Штрауса-сына выконвалі Art Music Orchestra і ансамбль «Мінск-Класік». У атмасферу венскага балю паглыбіліся і вуліцы Віцебска, горад прымаў у сябе фестываль ужо ў другі раз. Да завяршэння сезона з гукаў усіх пяці гарадоў, якія сёлета віталі «Класіку ля Ратушы з А1», быў створаны саўндтрэк фестывалю.

Першы юбілей «Класікі ля Ратушы з А1» стварыў нагоду падвесці вынікі фестывалю за ўсе пяць гадоў яго існавання.

«Класіка ля Ратушы з A1»: 2015–2019 – гэта:

  • 37 канцэртаў на вуліцах 5 гарадоў Беларусі: Віцебска, Брэста, Мінска, Гомеля, Гродна;
  • 40 калектываў з 17 краін свету: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Бельгіі, Венесуэлы, Германіі, Грузіі, Італіі, Літвы, Малдовы, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Францыі, Швейцарыі, Украіны, Эстоніі;
  • рэкорд па колькасці выканаўцаў, калі на адной сцэне ў рамках праекта I, Culture Orchestra выступалі адразу 103 музыканты з 7 краін, што ўтрая больш за агульную колькасць удзельнікаў усяго першага сезону фестывалю;
  • больш за 250 тысяч гледачоў: столькі людзей сабралася б у адным з найпрэстыжнейшых канцэртных залаў свету – Карнегі-холе ў Нью-Ёрку – за 90 вечароў;
  • больш за 100 гадзін класічнай музыкі: як калі б вы 8 разоў запар выканалі пакуль што самую доўгую ў гісторыі сімфонію – 13-гадзінную «Перамогу на моры» Рычарда Роджэрса;
  • самае масавае сэлфі ў Беларусі, на якім маэстра Аляксандр Анісімаў захаваў ў кадры 8 тысяч гледачоў, што супадае з колькасцю ўдзельнікаў самага масавага аркестра Кнігі рэкордаў Гінеса (выступленне Musichome Orchestra і Christian Television System у Сеуле ў 2017 годзе);
  • самы вялікі «запрашальны» на канцэрт – у выглядзе 300-метровага скрыпічнага ключа на адным з палёў у Мінскай вобласці. Такая, для параўнання, вышыня Эйфелевай вежы;
  • каля 35 тысяч гледачоў, якія за апошнія два сезоны паглядзелі канцэрты ў трансляцыі або запісе на VOKA. Калі б яны сабраліся разам, то маглі б заняць усе месцы на стадыёне «Дынама» і яшчэ запоўніць «Мінск-Арэну».

На заключным канцэрце пятага сезону прагучалі творы самых розных жанраў і эпох – ад твораў Баха і Расіні да песняў Мусліма Магамаева, групы Metallica і мюзікла «Нотр-Дам-дэ-Пары» – прагучалі ў выкананні музыкантаў аркестра і яго шматлікіх сяброў: спевака Івана Вабішчэвіча, салістаў Вялікага тэатра Беларусі Іллі Сільчукова і Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Алены Шведавай, заснавальніка і саліста групы Palladium Electric Band Алега Паўля (электра-скрыпка) і стыпендыята спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Яны Кармазінавай (флейта).

Вечары класікі ў сталіцы на працягу пяці гадоў нязменна праводзяцца пры падтрымцы кампаніі A1 і Мінгарвыканкама. У рэгіёнах фестываль таксама падтрымалі абласныя выканаўчыя камітэты. Уваход на кожны з канцэртаў «Класікі ля Ратушы з A1» традыцыйна быў вольны для ўсіх ахвотных. Паглядзець любы з іх бясплатна можна і цяпер з дапамогай відэасэрвісу VOKA – на любой прыладзе і ў сетцы любога аператара сувязі. Архіў запісаў усіх музычных вечароў пятага сезону даступны па спасылцы.