Выбраць тарыф і падключыць
Міжнародны 100
- 100 хвілін у краіны СНД і Еўропы
Міжнародны 250
- 250 хвілін у краіны СНД і Еўропы
- Даступныя тарыфы;
- аптымальная колькасць бясплатных мінут для званкоў у краіны СНД і Еўропы;
- магчымасць планаваць штомесячныя выдаткі на міжнародную сувязь;
- магчымасць падключаць паслугу па меры неабходнасці.
Пакеты «A1 міжнародны 100» і «A1 міжнародны 250» даюцца пры наяўнасці падключанай паслугі «Міжнародныя званкі».
Хвiлiны па пакеце расходуюцца пры званках у краіны СНД і Еўропы.
Катэгорыі міжнародных званкоў і разбіўку па краінах вы можаце знайсці ў блоку «Як гэта працуе».
Вы можаце падключыць і выкарыстоўваць адначасова толькі адну з дзвюх паслуг: «A1 міжнародны 100» або «A1 міжнародны 250».
Пакет даецца на 30 дзён і аўтаматычна прадаўжаецца на наступны тэрмін.
Кошт пакета спісваецца цалкам пры падключэнні і ў далейшым – кожныя 30 дзён.
Калі вы вырашыце змяніць паслугу «A1 міжнародны 100» на «A1 міжнародны 250» і наадварот, рэшта трафіка папярэдняй паслугі анулюецца, кошт новай паслугі спішацца ў поўным аб'ёме і вам будзе дадзены трафік згодна з новай паслугай.
Паслуга не адключыцца пры змене тарыфнага плана, калі яна даступная на новым. У гэтым выпадку рэшта хвілін з пакета ў вас захоўваецца.
Калі мінуты па пакеце скончыліся, тарыфікацыя званкоў у краіны СНД і Еўропы будзе ажыццяўляцца згодна з вашым тарыфным планам.
Паслуга даецца абанентам – фізічным і юрыдычным асобам пры наяўнасці падключанай паслугі «Міжнародныя званкі», акрамя абанентаў тарыфаў з перадаплатай і абанентаў тарыфных планаў «Карпаратыўны 1000 Індывідуальны», «Мая кампанія», «Партнёр», BUSINESS.PRO.ПЛАЦІНАВЫ, лінеек тарыфных планаў WEB і «Нон-стоп».
Кіраванне паслугай, атрыманне інфармацыі аб падключаных пакетах, рэшце трафіка даступна ў мабільнай праграме «Мой А1», Асабістым кабінеце і іншых сістэмах самаабслугоўвання, прадугледжаных кампаніяй..
Таксама падключыць/ адключыць паслугу можна па заяве ў цэнтрах продажу і абслугоўвання кампаніі ці дылерскіх салонах.