Паслуга «Знаёмствы» | Забавы і медыя | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Паслуга «Знаёмствы»

Патэлефанаваўшы па кароткім нумарам 7307 і 7602, абаненты могуць скарыстацца паслугай «Знаёмствы».
Паслуга «Знаёмствы» перадбачае рэгістрацыю абанента (стварэнне анкеты), улічваючы ўсе яго пажаданні адносна будучага партнёра (рост, вага, узрост, адукацыя, месца жыхарства). Са стварэннем анкеты абаненту прысвойваецца яго асабісты ID-нумар і кодавае слова для таго, каб пасля яго анкетай ніхто не змог скарыстацца. Аўтаматычна, са стварэннем анкеты, у абанента з'яўляецца яго асабістая галасавая пошта, якой ён можа карыстацца ў любы час (кругласутачна), пры дапамозе званка ў кол-цэнтр.

Карыстацца сваёй асабістай галасавой поштай абанент можа з дапамогай званка спецыялісту кол-цэнтра. Спецыяліст кол-цэнтра разам з абанентам праглядае базу даных існуючых партнёраў, падбірае упадабаныя кандыдатуры, якім абанент можа пакінуць сваё паведамленне або галасавое пасланне, без указання кантактных даных, бо гэта немагчыма без заключэння дагавора на аказанне пасрэдніцкіх паслуг па садзейнічанні ў знаёмстве паміж службай «Знаёмствы» і абанентам, згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Дагавор адпраўляецца поштай, заказным лістом з заказным паведамленнем. Унутры адпраўлення знаходзяцца 2 экзэмпляры дагавора і канверт з маркамі для зваротнага адпраўлення другога экзэмпляра дагавора ў адрас СП ЗАТ «ТэлеколІнфа». Таксама дагавор можна падпісаць у офісе службы «Знаёмствы». Пасля заключэння дагавора абаненты пры дапамозе аператара могуць абменьвацца паміж сабой кантактнымі данымі (тэлефон, адрас) і мець зносіны адзін з адным напрамую.

Пры зносінах з суразмоўцам забараняецца распаўсюджваць ідэі тэрарызму, прапагандаваць гвалт, наркотыкі, расавую і міжнацыянальную дыскрымінацыю.
Скарыстацца сэрвісам могуць абаненты ва ўзросце ад 18 гадоў. У выпадку звароту да сэрвісу непаўналетняга карыстальніка, аператар паведамляе яму аб немагчымасці надання дадзенага сэрвісу і прымусова завяршае злучэнне. Аператар пакідае за сабой права блакіраваць па сваім меркаванні доступ асобных карыстальнікаў да сэрвісу без тлумачэння прычын такой блакіроўкі.

Кошт званка ў сетцы A1 згодна з дзеючым тарыфам.
Тарыфікацыя памінутная, першыя 12 секунд не тарыфікуюцца.