Мабільны памочнік | Архіў паслуг | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Мабільны памочнік

Мабільны памочнік дапаможа хутка і зручна:

  • падабраць аптымальны тарыфны план;
  • даведацца, як падключаць і карыстацца паслугамі, а таксама іх кошт;
  • даведацца тарыфы;
  • заказаць разнастайны медыя-кантэнт: модны рынгтон, цікавую Java-гульню, а таксама перайсці па спасылках на карысныя інтэрнэт-рэсурсы: сайт «Мабільны Мінск», паслугі «Мелафон» і інш.

Шанавальнікам актыўных зносін і прыхільнікам сацыяльных сетак прыйдзецца даспадобы раздзел «Зносіны».
«Мабільны памочнік» дазволіць вам атрымаць самую разнастайную інфармацыю – ад курсаў валют да магчымасці атрымаць у выглядзе ммс самыя яскравыя моманты гульні вашай любімай футбольнай каманды.
Выкарыстоўваючы «Мабільны памочнік», вы можаце нават выклікаць таксі.

Вы можаце загрузіць праграму ў свой мабільны тэлефон, калі:

  • ваш тэлефон падтрымлівае работу з Java-праграмамі;
  • падключаная паслуга «Мабільны Інтэрнэт» і ваш тэлефон настроены для работы з гэтай паслугай.

Тэлефонныя апараты з аперацыйнай сістэмай Android, таксама iPhone не падтрымліваюць работу праграмы.

Паслуга надаецца ўсім абанентам кампаніі.

Атрымаць доступ да «Мабільнага памочніка» можна адным са спосабаў:

  • загрузіць праграму самастойна па спасылцы helper.velcom.by або скарыстацца актыўнай спасылкай, размешчанай на сайце m.velcom.by. Звярніце ўвагу: загрузка праграмы і яе ўстаноўка ажыццяўляецца напрамую ў тэлефонны апарат абанента;
  • атрымаць спасылку для загрузкі «Мабільнага памочніка», даслаўшы пустое SMS або SMS з адвольным тэкстам на нумар 4110.
Дадатковыя магчымасці каталога дазволяць вам абнавіць яго націсканнем "адной клавішы" або прапанаваць сябру – адправіўшы sms са спасылкай, не выходзячы з Мабільнага памочніка.

Плата за выходнае SMS па нумары 4110 не спаганяецца.
Усе паслугі, заказаныя пры дапамозе каталога, аплачваюцца згодна з тарыфам кампаніі.