Мелафон | Забавы і медыя | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Мелафон

З паслугай «Мелафон» вы можаце:

  • устанаўліваць мелодыі або гукавое паведамленне (аўдыяфайл) падчас гучання стандартных гудкоў;
  • заказаць мелодыю ці пакет мелодый па спецыяльнай цане;
  • устанавіць мелодыю па змоўчанні;
  • сфармаваць персанальны спіс мелодый;
  • уключыць або адключыць функцыю «Музычны аўтамат»;
  • заказаць мелодыю сябру (калі ён з'яўляецца абанентам A1 і ў яго падключаная паслуга «Мелафон»);
  • заказаць мелодыю для дваіх (пры ўмове, што абодва з'яўляюцца абанентамі A1 і ў іх падключаная паслуга Мелафон);
  • устанавіць мелодыю для прайгравання падчас здзяйснення вамі выходных выклікаў па нумарах абраных вамі абанентаў A1.
Больш падрабязна аб магчымасцях паслугі і вартасці заказу мелодый на web-партале melofon.by.

 

Пасля падключэння паслугі для вашага абаненцкага нумара будзе па змоўчанні ўстаноўленая «Мелодыя A1», якая будзе прайгравацца ўсім абанентам A1, што тэлефануюць на ваш нумар.
Вы можаце замяніць устаноўленую па змоўчанні мелодыю на мелодыю з каталога або на ўласную мелодыю ці галасавое паведамленне. Кіраваць паслугай – выбіраць і ўстанаўліваць мелодыі – вы можаце адным з наступных спосабаў:

  • з дапамогай галасавога партала, патэлефанаваўшы на нумар 424;
  • праз web-партал melofon.by;
  • з дапамогай USSD-меню *424# і клавіша вызаву;
  • з дапамогай SMS-запытаў на нумар 424 (спіс каманд глядзіце ніжэй).
Больш падрабязна аб паслузе на web-партале melofon.by.

 

Новым карыстальнікам паслугі Мелафон і абанентам, у якіх з дня адключэння паслугі прайшло больш за 30 дзён і якія падключылі яе паўторна, надаецца магчымасць:

  • карыстацца паслугай Мелафон без спагнання абаненцкай платы (далей – АП) на працягу 30 дзён, уключаючы дзень падключэння паслугі. Калі абанент у гэты перыяд адключыць паслугу і паўторна падключыць яе да заканчэння 30 дзён, ён можа карыстацца паслугай без спагнання АП на працягу тэрміну, які застаўся да 30 дзён.
  • загрузіць у персанальны спіс адзін уласны аўдыяфайл без аплаты.
Больш падрабязна аб паслузе на web-партале melofon.by.

 

Змест запісанага і загружанага аўдыяфайла не павінны супярэчыць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Абанент нясе поўную адказнасць за змест аўдыяфайлаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Больш падрабязна аб паслузе на web-партале melofon.by.

Паслуга даступная ўсім абанентам кампаніі.

Падключыць / адключыць паслугу можна адным са спосабаў:

  • USSD-запыт *424# выклік;
  • патэлефанаваць на нумар 424;
  • адправіць SMS з тэкстам RBTON на нумар 424;
  • зарэгістравацца на web-партале melofon.by і далей выконваць прапанаваныя інструкцыі.

 

З парадкам аказання паслугі вы можаце азнаёміцца здесь.