Пры падключэнні паслугі «Kids Club» можна атрымаць адразу некалькі ўнікальных пераваг:
- пры першым падключэнні – 1 дзень бясплатна;
- колькасць загрузак праграм не абмежаваная;
- у праграмах адсутнічае рэклама;
- штотыднёвае абнаўленне кантэнту;
- усе праграмы абароненыя ад вірусаў;
- няма неабходнасці прывязваць плацежную карту;
- у праграмах актываваныя ўнутрыгульнявыя бонусы без дадатковай аплаты.
Паслуга дае магчымасць загружаць шырокі каталог спецыялізаваных дзіцячых гульняў і праграм па даступнай цане.
- Для загрузкі праграм з каталога паслугі на мабільным устройстве з АС Android неабходна дазволіць устаноўку праграм не толькі з Play Маркет, але і з іншых крыніц. Для гэтага:
- у меню мабільнага ўстройства, выберыце пункт «Настройкі» і ўкладку «Праграмы»;
- актывуйце пункт меню «Невядомыя крыніцы».
- Для карэктнай работы паслугі неабходна выкарыстоўваць убудаваны браўзер мабільнага ўстройства або Opera Mini версіі 4.3 і вышэй.
- Загружаныя праграмы звязаныя з наяўнасцю паслугі «Kids Club». Калі адключыць паслугу, то праграмы можна будзе запусціць толькі 5 разоў, пасля чаго яны стануць недаступныя.
- Інфармацыя аб загружаных праграмах пасля адключэння паслугі захоўваецца на працягу 2 месяцаў. Калі вы зноў захочаце карыстацца загружанымі праграмамі, то проста адновіце падпіску на сэрвіс на працягу 60-ці дзён.
- У выпадку неаплаты на працягу 30 дзён паслуга адключаецца аўтаматычна.
Паслуга надаецца ўсім абанентам кампаніі пры наяўнасці падключанай паслугі «Мабільны інтэрнэт» і мабільнага ўстройства з аперацыйнай сістэмай Android (версіі 2.3 або вышэй).
Доступ да паслугі надаецца абанентам кампаніі – фізічным (у тым ліку абанентам тарыфаў з перадаплатай ) і юрыдычным асобам, карыстальнікам паслугі «Мабільны інтэрнэт».
Як падключыць:
- зайсці на сайт Kids Club з мабільнага ўстройства і націснуць на кнопку «Падпісацца». Пасля гэтага можна спампоўваць гульні і праграмы непасрэдна з сайта;
Як адключыць:
- зайсці на сайт Kids Club з мабільнага ўстройства, перайсці ў раздзел «Профіль» (унізе старонкі) і націснуць кнопку «Адключыць падпіску»;
- адправіць SMS з тэкстам «stop 1513» на нумар 1919;
- звярнуцца да "Анлайн-кансультанта". На любой старонцы прыкладання Мой А1 націсніце абразок са знакам пытання - абярыце "Звязацца з кампаніяй" - націсніце кнопку "Анлайн-кансультант".
Вы можаце бясплатна карыстацца паслугай «Kids Club» на працягу першых сутак пры падключэнні паслугі ўпершыню. Пачынаючы з чацвёртага дня, кошт падпіскі складзе 0,3 руб. у суткі.
SMS на кароткі нумар 1919 не тарыфікуюцца. Пры пераходзе на kidsclub.a1.by аб'ём атрыманай і перададзенай інфармацыі будзе аплачвацца згодна з вашым тарыфным планам і аб'ёмам падключаных паслуг.