Замена SIM-карты | Іншыя паслугі | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Замена SIM-карты

Пра паслугу

 

Вы можаце набыць новую SIM-карту пры страце/крадзяжы, блакіраванні існуючай або пры неабходнасці змены памеру вашай SIM-карты.

 

Пры замене SIM-карты аператарская і абаненцкая пераадрасацыя захоўваюцца.

 

Пасля замены SIM-карты даныя, захаваныя на ёй, на новую SIM-карту аўтаматычна не пераносяцца.

 

Хто можа замяніць SIM-карту:

  • усе абаненты кампаніі (фізічныя і юрыдычныя асобы).

 

 

Тыпы SIM-карт

Як замяніць SIM-карту

  • Для абанентаў-фізічных асоб паслуга аказваецца на падставе дакумента, які сведчыць асобу.

     

  • Для абанентаў-юрыдычных асоб замена SIM-карты можа быць праведзена пры звароце:
  1. Кіраўніка. Паслуга аказваецца на падставе:

    - дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы кіраўніка* (арыгінал/копія);

    - дакумента, якi сведчыць асобу.

    * Дакументамі, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы кіраўніка, з'яўляюцца: пасведчанне кіраўніка палітычнай партыі, грамадскага аб'яднання, яго саюзаў (асацыяцый), фонду; загад аб прызначэнні на пасаду; працоўны дагавор/кантракт; грамадзянска-прававы дагавор; пратакол органа, упаўнаважанага статутам арганізацыі, аб абранні кіраўніком арганізацыі.

  2. Іншага прадстаўніка арганізацыі. Паслуга аказваецца на падставе:

    - заявы арганізацыі стандартнага ўзору;

    - дакумента, якi сведчыць асобу;

    - даверанасці на атрыманне матэрыяльных каштоўнасцей.