Зноў на сувязі | Іншыя паслугі | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Зноў на сувязі

Падрабязная інфармацыя

Паслуга дазволіць Вам паведаміць аб сваёй рэгістрацыі ў сетцы A1 тым абанентам, якія Вам тэлефанавалі, пакуль Вы знаходзіліся па-за зонай дзеяння сеткі, Ваш тэлефон быў выключаны ці заняты.

Пасля Вашай рэгістрацыі ў сетцы ўсе абаненты A1, якія тэлефанавалі Вам у той час, калі Вы былі недаступныя або Ваш тэлефон быў заняты, атрымаюць SMS-паведамленне.

Карэктная работа паслугі гарантаваная ў сетцы A1. Інфармацыя аб тых абанентах, хто тэлефанаваў Вам, захоўваецца не больш за 4 гадзіны з моманту паступлення званка. Па заканчэнні гэтага перыяду інфармацыя выдаляецца, і SMS-паведамленне аб Вашай рэгістрацыі ў сетцы не адпраўляецца. SMS-паведамленне абаненту, які тэлефанаваў, не прыйдзе, калі на момант здзяйснення выкліку ён выкарыстаў паслугу Антывызначальнік нумара, за выключэннем выпадкаў, калі выклік здзяйсняўся з уключаным часовым вызначэннем ўласнага нумара.

Паведамлення «Зноў на сувязі» адпраўляюцца з 9 раніцы да 20 вечара.

SMS-паведамленне адпраўляецца толькі абанентам A1. Паслугай можна скарыстацца толькі ў выпадку, калі ў Вас падключаная паслуга Прапушчаны званок (наяўнасць гэтых паслуг у абанентаў, якія тэлефануюць Вам, неабавязковая).

Паслуга надаецца ўсім абанентам (пры наяўнасці падключанай паслугі Прапушчаны званок).

Як падключыць / адключыць для абанентаў A1:

Падключэнне / адключэнне паслугі магчымае адным са спосабаў:

 

Як падключыць / адключыць для абанентаў тарыфаў з перадаплатай :