СМС Wi-Fi | Іншыя паслугі | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

СМС Wi-Fi

Выбраць тарыф і падключыць

СМС Wi-Fi 180

    2,24 руб разавы ўзнос
    0,00 руб/мес абаненцкая плата

    СМС Wi-Fi 60

      0,99 руб разавы ўзнос
      0,00 руб/мес абаненцкая плата

      • Флэш-СМС - магчымасць адпраўкі СМС, якое адлюстроўваецца бягучым радком альбо ў выглядзе тэксту прама на дысплэі тэлефона атрымальніка. Звычайна такое СМС не захоўваецца ў памяці тэлефона (знікае пасля яго закрыцця), пры гэтым у некаторых мадэлях ёсць функцыя захавання флэш-СМС.
      • Адкладзеная СМС-дастаўка – магчымасць пазначыць час, праз які СМС павінна быць дастаўленае абаненту.
      • Справаздача аб СМС-дастаўцы – магчымасць атрымання інфармацыі аб дастаўцы паведамлення абаненту (актуальна, калі вытворцам мабільнага ўстройства не прадугледжаная аўтаматычная справаздача аб прачытанні / дастаўцы СМС (як, напрыклад, для ўстройстваў з iOS)).
      Карэктная работа гэтых магчымасцей гарантуецца ў сетцы velcom.

      • Максімальная колькасць знакаў у СМС, уключаючы лічбы, інтэрвалы, знакі прыпынку, залежыць ад віду кадзіроўкі і велічыні паведамлення (адзіночнае або канкатэнаванае), што выкарыстоўваецца ў тэлефонным апараце, і складае: лацінкай – 160, кірыліцай – 70.
      • Калі ў настройках тэлефона ўключаная кадзіроўка Unicode (для тэлефоннага апарата ў цэлым або толькі для СМС) ці ў працэсе напісання СМС выкарыстоўваюцца як сімвалы лацінскага, так і кірылічнага шрыфтоў, то памер СМС скарачаецца да 70 знакаў.
      • Пры адпраўцы СМС, памер якога перавышае стандартны, тэлефонны апарат адпраўляе тэкст некалькімі паведамленнямі. Такое СМС называецца канкатэнаваным, г.зн. састаўным. У гэтым выпадку памер аднаго СМС будзе менш стандартнага, паколькі частка сімвалаў задзейнічаецца для перадачы службовай інфармацыі. Напрыклад, памер канкатэнаванага паведамлення, якое складаецца з двух СМС кірыліцай, будзе не 140, а 134 знакі.
      • СМС можа быць атрыманае падчас размовы, а таксама калі тэлефон адключаны або абанент знаходзіцца па-за зонай пакрыцця. У апошнім выпадку паведамленне прыходзіць у буфер Цэнтра паведамленняў і захоўваецца там да таго часу, пакуль тэлефон не будзе ўключаны, але не больш за 168 гадзін. Па жаданні СМС можа быць захаванае ў памяці, сцёртае або пасланае іншаму адрасату.
      • Атрыманыя і адпраўленыя СМС захоўваюцца ў памяці SIM-карты ці тэлефона. У памяці SIM-карты (тэлефона) можна захоўваць пэўную колькасць СМС, таму рэкамендуем выдаляць прачытаныя паведамленні, каб атрымліваць новыя.

      Паслуга надаецца ўсім абанентам кампаніі.

      Як адправіць СМС
      Настройка ўсіх функцый для адпраўкі паведамленняў ажыццяўляецца праз меню тэлефона «Паведамленні». Для адпраўкі СМС неабходна:

      • Увесці Нумар цэнтра паведамленняў +375 29 600 9000 (опцыя меню «Нумар цэнтра паведамленняў»). Нумар СМС-цэнтра захоўваецца ў памяці SIM-карты, і пры наступнай перадачы паведамленняў яго не трэба ўводзіць нанова.
        Пры ўзнікненні пытанняў адносна ўводу нумара СМС-цэнтра рэкамендуем скарыстацца інструкцыяй па эксплуатацыі мабільнага тэлефона.
      • У опцыі меню «Фармат паведамленняў» устанавіць «Тэкст».
      • Напісаць паведамленне (опцыя меню «напісаць паведамленне»).
      • Увесці нумар тэлефона атрымальніка паведамлення (опцыя меню «Паслаць паведамленне»).

      Як прачытаць атрыманае СМС
      Неабходна скарыстацца адпаведнай опцыяй меню мабільнага тэлефона.

      Як скарыстацца дадатковымі магчымасцямі СМС

      • Флэш-СМС
        Для адпраўкі флэш-СМС у пачатку паведамлення пазначце наступныя сімвалы: *!# тэкст паведамлення

      • Адкладзеная СМС-дастаўка
        Для адкладзенай СМС-дастаўкі ў пачатку паведамлення пазначце наступныя сімвалы: */=N# тэкст паведамлення, дзе N – гэта прамежак часу ў мінутах, праз які трэба даставіць СМС. Максімальна дапушчальны прамежак часу для адкладзенай дастаўкі – 23 гадзіны.

      • Справаздача аб СМС-дастаўцы
        Для атрымання справаздачы аб дастаўцы ў пачатку СМС пазначце наступныя сімвалы: *># тэкст паведамлення
        Прыклад справаздачы аб СМС дастаўцы: «Паведамленне ад 17:08 дастаўленае».

      Для адначасовага прымянення некалькіх дадатковых магчымасцей выкарыстоўваецца раздзяляльнік каманд кропка з коскай (без прабелу пасля кропкі з коскай). Прыклад флэш-СМС з адтэрміноўкай у 1 мінуту
      Парадак размяшчэння каманд няважны, г.зн. паслядоўнасці каманд *>;!;/=480# и *!;>;/=480# и */=480;!;># будуць мець аднолькавы вынік.