Змена тарыфнага плана дазволіць выбраць іншы тарыфны план, які ў большай ступені адказвае Вашым патрэбам ў дадзены момант.
Змена тарыфнага плана ажыццяўляецца ў любы дзень месяца.
Каб зарэгістраваць заяўку на змену тарыфу на балансе павінна быць дастаткова сродкаў для спісання ўзносу. Для паспяховай змены, паслугі сувязі не павінны быць часткова або цалкам блакіраваныя з моманту рэгістрацыі заяўкі.
Кошт першай змены тарыфнага плана ў бягучым каляндарным месяцы ў бок паніжэння абаненцкай платы - платна, а ў бок павышэння абаненцкай платы - бясплатна.
Другая і наступныя змены - заўсёды платна, незалежна ад таго, паніжаецца абаненцкая плата ці не.
Выключэнне: змена тарыфнага плана на тарыф «Пенсійны», з/на тарыф «Сацыяльны» ажыццяўляецца заўсёды без аплаты.
На працягу сутак дапускаецца толькі адна змена тарыфнага плана.
Няма магчымасці змяніць дзеючы тарыфны план на тарыфны план, на які падключэнне не ажыццяўляецца, а таксама на тарыфныя планы ПРЫВІТАННЕ.
Змена на тарыфныя планы «Сацыяльны» і «Пенсійны» даступная ў цэнтрах продажу і абслугоўвання кампаніі.
Паслуга надаецца ўсім кліентам кампаніі, акрамя абанентаў тарыфных планаў ПРЫВІТАННЕ.
Змяніць тарыфны план можна адным са спосабаў:
- USSD-запыт *141*3*4# выклік;
- Асабісты кабінет;
- у цэнтрах продажу і абслугоўвання A1 на падставе дакумента, які сведчыць асобу.