Пераафармленне нумара | Іншыя паслугі | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Пераафармленне нумара

Падрабязная інфармацыя

Пры пераафармленні з адной фізічнаў асобы на іншую фізічную асобу:
Першапачатковы кліент з дакументам, які сведчыць асобу, і Новы кліент з дакументам, які сведчыць асобу, разам звяртаюцца ў цэнтр продажу і абслугоўвання A1 або ў офіс афіцыйных павераных.

Пры пераафармленні з фізічнай асобы на юрыдычную асобу:
Першапачатковы кліент-фізічная асоба з дакументам, які сведчыць асобу, і заявай ад кліента-юрыдычнай асобы звяртаецца ў цэнтр продажу і абслугоўвання A1 або ў офіс афіцыйных павераных.

Пры пераафармленні з юрыдычнай асобы на фізічную асобу:
Новы кліент-фізічная асоба з дакументам, які сведчыць асобу, і заявай ад кліента-юрыдычнай асобы звяртаецца ў цэнтр продажу і абслугоўвання A1 або ў офіс афіцыйных павераных.

Пры пераафармленні з юрыдычнай асобы на юрыдычную асобу:
Прадстаўнік Новага кліента-юрыдычнай асобы з заявай ад Першапачатковага кліента-юрыдычнай асобы і з заявай ад Новага кліента-юрыдычнай асобы.

У выпадку, калі прадстаўнік Новага кліента-юрыдычнай асобы звяртаецца з заявай ад Першапачатковага кліента-юрыдычнай асобы, але без заявы ад Новага кліента, то для афармлення заявы ў офісе пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу, і даверанасць на права подпісу.

У выпадку, калі звяртаецца кіраўнік Новага кліента-юрыдычнай асобы, то ён пры сабе павінен мець заяву ад Першапачатковага кліента-юрыдычнай асобы, дакумент, які сведчыць асобу, дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы кіраўніка, і круглую пячатку.

Нюансы:
• У выпадку звароту даверанай асобы кліента-фізічнай асобы пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу і даверанасць, аформленую належным чынам.
• Калі Новы кліент - юрыдычная асоба раней не з'яўляўся кліентам кампаніі, то для заключэння дагавора могуць спатрэбіцца дадатковыя дакументы.

  • У выпадку, калі кліент-фізічная асоба з'яўляецца дырэктарам гэтай жа юрыдычнай асобы і заява з дакументамі на пераафармленне падпісаныя іншай асобай (бухгалтарам, намеснікам і г.д.), то даверанасць на права подпісу прыкладаецца да падпісаных дакументаў.
  • Пераафармленне ажыццяўляецца на працягу 24 гадзін пасля падпісання неабходных дакументаў і аплаты рахунку Новым кліентам (для кліентаў, якія аплачваюць паслугі сувязі па перадаплаце).
  • Паслуга не надаецца абанентам, падключаным на тарыфы з перадаплатай.
  • Пераафармленне на Новага кліента не ажыццяўляецца ў выпадках:
    • ліквідацыі Першапачатковага кліента-юрыдычнай асобы,
    • смерці Першапачатковага кліента-фізічнай асобы,
    • выкарыстання Першапачатковым кліентам абаненцкага нумара, перанесенага з сеткі іншага аператара.
  • Пры наяўнасці ў Першапачатковага кліента абавязацельстваў па Дадатковым пагадненні, падпісаным пры набыцці абсталявання, магчымасць пераафармлення рэгламентуецца ўмовамі Дадатковага пагаднення.
  • Архіўны тарыфны план абанента Першапачатковага кліента пры пераафармленні не захоўваецца. У гэтым выпадку Новаму кліенту неабходна змяніць тарыфны план на іншы, актуальны на момант пераафармлення.

Кліентам - фізічным і юрыдычным асобам.

Да рэгістрацыі пераафармлення ў білінгавай сістэме разлікаў усе налічэнні за паслугі сувязі падлягаюць аплаце Першапачатковым кліентам. Аплата паслуг «Міжнародны роўмінг» / SMS-роўмінг робіцца Першапачатковым кліентам па меры паступлення інфармацыі аб іх выкарыстанні ад роўмінг-партнёраў (але не пазней за 30 дзён з моманту пераафармлення). Новы кліент аплачвае ўзнос за пераафармленне, згодна з дзеючымі тарыфамі, і ўносіць перадаплату згодна з тарыфным планам (для кліентаў, якія аплачваюць паслугі сувязі па перадаплаце).