Мабільны інтэрнэт | Мабільны інтэрнэт і пакеты | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Мабільны інтэрнэт

Падрабязная інфармацыя

Мабільны інтэрнэт – гэта паслуга высакахуткаснай перадачы і прыёму даных з дапамогай устройства мабільнай сувязі: тэлефона, планшэта або мадэма. Работа паслугі ў сетцы A1 заснаваная на тэхналогіях GPRS/EDGE і UMTS/HSPA/HSPA+. Каб скарыстацца паслугай у сетцы A1, дастаткова:

  • мець мабільны тэлефон ці мадэм, які падтрымлівае тэхналогію GPRS/EDGE/UMTS/HSPA/HSPA+. У нашым інтэрнэт-магазіне велізарны выбар тэлефонаў, планшэтаў і мадэмаў;
  • падключыць паслугу «Мабільны інтэрнэт»;
  • наладзіць тэлефон/ мадэм для работы з паслугай.
  • Паслуга «Мабільны інтэрнэт» уключаная ў набор паслуг тарыфнага плана абанента, даступная новым абанентам пры заключэнні дагавора, дзеючым абанентам (калі паслуга адключаная) – пры падключэнні пакета, змене тарыфнага плана.
  • Змена пакета паслугі «Мабільны інтэрнэт» адбываецца аўтаматычна на працягу 24 гадзін пры ўмове станоўчага балансу і актыўнага статусу абанента. Да фактычнага змянення пакета паслугі абаненцкая плата і плата за трафік спаганяюцца ў адпаведнасці з першапачатковым пакетам.
  • Пры адключэнні/ змене пакета паслугі «Мабільны інтэрнэт» нявыкарыстаная рэшта перадаплачанага трафіка абнуляецца.
Гэта паслуга ўключана ў базавы набор паслуг абанентаў усіх тарыфных планаў кампаніі.

Кіраванне паслугай «Мабільны інтэрнэт» робіцца абанентам адным са спосабаў:

Для работы мабільнага інтэрнэту А1 неабходна ўстанавіць настройкі на мабільную прыладу адным з наступных спосабаў:

1. Аўтаматычна з дапамогай «Майстра настроек».

Настройкі адпраўляюцца аўтаматычна пры першай рэгістрацыі ў сетцы А1, пры замене прылады або SIM-карты, пры абнаўленні праграмнага забеспячэння прылады. «Майстар настроек» адпраўляе неабходныя канфігурацыі настроек, якія належыць захаваць, пасля чаго выключыць і ўключыць прыладу.

2. USSD-запыт *135*0# выклік

3. Асабісты кабінет (пункт меню «Настройкі»)

4. Адправіць SMS са словам «internet» на нумар 512

У працэсе ўстаноўкі настроек, калі ласка, прытрымлівайцеся усіх падказак у меню прылады.

Пасля захавання настроек рэкамендуем выканаць перазагрузку прылады.

За атрыманне настроек любым з зазначаных спосабаў плата не бярэцца. SMS і USSD-запыты не тарыфікуюцца.

Выключэнне складаюць выпадкі адпраўкі SMS з роўмінгу. Аўтаматычная адпраўка настроек у роўмінгу не ажыццяўляецца. Калі, знаходзячыся ў роўмінгу, абанент самастойна адправіць запыт на атрыманне настроек пры дапамозе SMS, USSD,

Асабістага кабінета, карэктнае атрыманне настроек не гарантуецца.

5. Настроіць прыладу ўручную

Калі ваша прылада не падтрымлівае аўтаматычныя настройкі, вы можаце настроіць яго самастойна з дапамогай тыпавых настроек, папярэдне ўдакладніўшы інфармацыю аб пункце доступу падключанай паслугі «Мабільны інтэрнэт».

 

Тыпавыя настройкі паслугі «Мабільны інтэрнэт» для мабільных прылад:

Найменні пунктаў меню могуць адрознівацца ад указаных у залежнасці ад вытворцы, мадэлі і версіі аперацыйнай сістэмы прылады.

 

Назва профілю/Імя злучэння: Profile name/Connection name:А1 (магчымая любая назва)
Дамашняя старонка/Homepage:https://m.a1.by
Канал даных/Data bearerGPRS/ Пакетныя даныя
Пункт доступу (APN)

У залежнасці ад падключанай APN:

vmi.velcom.by або internet

Інфармацыя аб пункце доступу ёсць у мабільнай праграме «Мой А1»: раздзел «Профиль» - «Пункт доступу»

Тып аўтэнтыфікацыі (тып праверкі сапраўднасці)PAP
Тип APNdefault
Імя карыстальніка і парольНе запаўняюцца
Адрас і порт проксі-сервераНе запаўняецца

Пасля захавання настроек рэкамендуем выканаць перазагрузку прылады.