SMS-роўмінг | Міжнародныя званкі. Роўмінг | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

SMS-роўмінг

 

  • Паслуга дазваляе заставацца на сувязі з дапамогай SMS у час паездак за мяжу
  • Пры наяўнасці паслуг «SMS-роўмінг» і «Мабільны Інтэрнэт» паслуга «Міжнародны Інтэрнэт-роўмінг» надаецца аўтаматычна; пры гэтым уваходны і выходны трафік мабільнага інтэрнэту аплачваецца па роўмінгавых тарыфах
  • Пры падключаных паслугах «SMS-роўмінг» і MMS абанентам аўтаматычна даступныя адпраўка і атрыманне MMS; уваходны і выходны трафік мабільнага інтэрнэту пры атрыманні / адпраўцы MMS аплачваецца па роўмінгавых тарыфах
  • Умовы адпраўкі SMS

 

 

  • Пасля атрымання пацверджання галасавая сувязь (уваходныя і выходныя званкі) будзе адключаная і з балансу будзе спісаны разавы ўзнос у адпаведнасці з дзеючым тарыфным планам
  • Для карэктнай рэгістрацыі ў сетцы неабходна перазагрузіць тэлефон на тэрыторыі іншай краіны

 

 

  • Трафік, які ўключаны ў абаненцкую плату, у роўмінгу не расходуецца
  • Абмен SMS з аператарамі, якія не з'яўляюцца роўмінгавымі партнёрамі Унітарнага прадпрыемства "Вэлком", адсутнічае
  • Пры падключэнні паслугі выдаляюцца ўсе віды пераадрасацыі. Пасля адключэння паслугі SMS-роўмінг неабходна паўторна прызначаць абаненцкую пераадрасацыю
  • Пры тэлефанаванні абаненту, у якога падключаная паслуга SMS-роўмінг, будзе спрацоўваць аўтаадказчык: "Прабачце, абанент адключыў галасавы сэрвіс. Паспрабуйце адправіць SMS"

 

Абмен SMS з аператарамі, якія не з'яўляюцца роўмінгавымі партнёрамі Унітарнага прадпрыемства "Вэлком", адсутнічае.

Паслуга надаецца абанентам кампаніі (акрамя абанентаў тарыфаў з перадаплатай і карыстальнікаў тарыфнага плану WEB лёгкі).

Як падключыць:

  • адправіць SMS са словам ROAM (лацінскімі літарамі) на нумар 411;
  • Асабісты кабінет;
  • у цэнтрах продажу і абслугоўвання A1 на падставе дакумента, якi сведчыць асобу.
Падключэнне паслугі з дапамогай SMS магчымае ў сетцы velcom. Для гэтага неабходна:
  • Даслаць са свайго тэлефона SMS з ключавым словам ROAM на нумар 411.
  • Адправіць паведамленне з тэкстам DA на нумар 411.
Калі актывацыя паслугі не будзе пацверджана на працягу сутак, то пры неабходнасці скарыстацца паслугай у далейшым спатрэбіцца паўтарыць працэдуру яе падключэння.

 

Як адключыць:

  • адправіць SMS з ключавым словам NO ROAM на нумар 411;
  • Асабісты кабінет;
  • у цэнтрах продажу і абслугоўвання A1 на падставе дакумента, якi сведчыць асобу;
  • у офісе афіцыйных павераных на падставе дакумента, які сведчыць асобу.

 

Падрабязную інфармацыю пра тарыфы на SMS у роўмінгу можна даведацца ў фірменных цэнтрах кампаніі або на спецыяльнай старонцы сайта.